Андрэй Лебедзеў

беларускі футбаліст

Андрэй Лебедзеў (нарадзіўся 1 лютага 1991 году) — беларускі футбаліст, абаронца наваполацкага «Нафтану».

Андрэй Лебедзеў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 лютага 1991(1991-02-01)[1] (33 гады)
Рост 187 см
Вага 80 кг[2]
Пазыцыя цэнтральны абаронца, абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Нафтан
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2009 Віцебск 10 (0)
2010—2013 Рапід Вена 31 (2)
2011—2012 Люстэнаў-07[d] 16 (0)
2012—2013 Фэрст Вена[d] 30 (1)
2013—2014 Фэрст Вена[d] 47 (4)
2015 Нафтан 16 (1)
2016 Віцебск 25 (1)
2017—2018 Дынама Берасьце 38 (1)
2018—2020 Жэтысу 36 (0)
2021—2022 Віцебск 33 (1)
2022 Менск 11 (0)
2023 Хан-Тэнгры[d] 10 (0)
2024—4 Нафтан 4 (0)
Зборныя
2010—2012 Беларусь (да 21) 13 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 красавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Пачынаў кар’еру ў «Віцебску», дзе спачатку гуляў за дубль, а ў сэзоне 2009 году пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. У студзені 2010 году склаў угоду з аўстрыйскім клубам «Рапідам» зь Вены да лета 2013 году. Выступаў, аднак, за другую каманду «Рапіду», а пасьля пачаў аддавацца ў арэнды. Па заканчэньні кантракту з «Рапідам» улетку 2013 году перайшоў у клюб «Фэрст», зь якім гуляў у Другой аўстрыйскай Бундэсьлізе. Па выніках сэзону 2013—2014 гадоў «Фэрст» спусьціўся ў Рэгіянальную лігу. Лебедзеў яшчэ некаторы час працягваў выступаць за клюб, але ў канцы 2014 году пакінуў яго.

У сакавіку 2015 году падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[3]. У лютым 2016 году перайшоў у «Віцебск»[4]. У сьнежні 2016 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[5]. Хутка замацаваўся ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы дынамаўцаў. У ліпені 2018 году па пагадненьні бакоў пакінуў берасьцейскі клюб[6]. У ліпені 2018 году перайшоў у казаскі клюб «Жэтысу»[7].

У пачатку 2020 году трэнаваўся зь «Віцебскам», а ў лютым 2020 году вярнуўся ў «Жэтысу»[8], аднак зьяўляўся на полі зрэдку, звычайна заставаўся на лаве запасных. У студзені 2021 году падпісаў дамову зь «Віцебскам»[9]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[10]. Пакінуў «Віцебск» па пагадненьні бакоў у ліпені 2022 году[11].

У жніўні 2022 году дапоўніў шэрагі «Менску»[12], дзе хутка стаў асноўным абаронцам. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў сталічны клюб[13]. У чэрвені 2023 году далучыўся да казаскага клюбу «Хан-Тэнгры»[14]. Пакінуў каманду ў верасьні 2023 году[15]. У сакавіку 2024 году стаў гульцом наваполацкага «Нафтану»[16].

Дасягненьні рэдагаваць

«Дынама»:

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нафтан 2015 Найвышэйшая ліга 16 1
Віцебск 2016 Найвышэйшая ліга 25 1
Дынама Берасьце 2017 Найвышэйшая ліга 26 0
2018 Найвышэйшая ліга 12 1

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Soccerway (мн.)
  2. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/andrei_lebedev/
  3. ^ Андрей Лебедев и Роман Волков подписали контракты с «Нафтаном» (рас.)
  4. ^ «Витебск» подписал контракты с Шевчуком и Лебедевым, на Ясинского клуб не рассчитывает (рас.)
  5. ^ Андрей Лебедев перешел из «Витебска» в «Динамо» Брест (рас.)
  6. ^ Брестское "Динамо" рассталось с Лебедевым
  7. ^ Андрей Лебедев перешел в «Жетысу» (рас.)
  8. ^ Андрей Лебедев вернулся в "Жетысу"
  9. ^ Андрей Лебедев вернулся из Казахстана в "Витебск"
  10. ^ "Витебск" продлил контракты с двумя футболистами
  11. ^ Глеб Рассадкин и Андрей Лебедев покинули "Витебск"
  12. ^ Андрей Лебедев пополнил ряды "Минска"
  13. ^ Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (рас.) Праверана 2022-12-19 г.
  14. ^ Андрей Лебедев будет играть во втором дивизионе Казахстана (рас.) Праверана 2023-07-04 г.
  15. ^ Лебедев покинул "Хан-Тенгри" из Д2 Казахстана (рас.) Праверана 2023-09-30 г.
  16. ^ "Нафтан" усилился опытным защитником (рас.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць