Андрэй Гайлігін

(Перанакіравана з «Андрэй Галігунт»)

Андрэй Гайлігін або Галігунт[1] (упамінаецца ад 1401, памёр па 1433) — літоўскі баярын, набліжаны да Вітаўта. На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Лебедзь».

Андрэй Гайлігін

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Бацькі Гайлівойна
Дзеці Алехна Дыль, Андрэй, Міхайла, Сутка

Галоўным уладаньнем была Ваверка ў Лідзкім павеце.

Імя рэдагаваць

Асноўны артыкул: Гайлігін

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Гайлігін складаецца з фармантаў -гайл-, які паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты', і -гін-, які паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак'[2]. Такім парадкам, імя Гайлігін азначае «жвавы зачатак»[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Goligyn (Golygin[4]; 18 студзеня 1401 году)[5]; Andreas dictus Golykunth (17 студзеня 1413 год)[6]; cum Goligunt[7], Goligunt[8] (2 кастрычніка 1413 году); Golgen Goslywoynowitz (Golgen Goyliwoynowicz[4]; 15 траўня 1432 году)[9]; Golyginy [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[10].

Біяграфія рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Гайлівойны. Меў братоў Урдзіця і Відзіміна. Быў у сваяцтве з Табутовічамі і Шэметамі.

Упершыню ўпамінаецца ў акце Віленска-Радамскай уніі. Сьведчыў на працэсе 1413 году супраць крыжакоў.

Меў сыноў Алехну Дыля, Андрэя, Міхайлу і Сутку[4].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Шаланда А. Сапраўдны гербоўнік шляхты Ваўкавыскага павета ў другой палове ХVІ–ХVІІІ ст. // Герольд Litherland. № 18, 2011. С. 137—138.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  4. ^ а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 224.
  5. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
  6. ^ Lites ac res gestae inter Polonos Ordinemque Cruciferorum. T. 2. — Posnaniae, 1892. S. 147.
  7. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
  8. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57, 69.
  9. ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
  10. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.

Літаратура рэдагаваць