Андрэа Полі (па-італьянску: Andrea Poli; нарадзіўся 29 верасьня 1989 году, Віторыё-Вэнэта, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Про Сэста 1913». Мае на сваім рахунку пяць матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі.

Андрэа Полі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 верасьня 1989(1989-09-29)[1][2] (34 гады)
Рост 181 см
Вага 70 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Про Сэста 1913
Нумар 16
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2007—2013
2008—2009
2011—2012
2013—2017
2017—2021
2021—2022
2022—2023
2024—
Трэвіза
Сампдорыя
Сасуолё (арэнда)
Інтэрнацыянале (арэнда)
Мілян
Балёньня
Антальяспор
Модэна
Про Сэста 1913
4 (0)
84 (3)
32 (5)
18 (0)
90 (3)
108 (9)
28 (0)
11 (0)
1 (0)
Зборныя
2012—2014 Італія 5 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 лютага 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Андрэа пачаў сваю кар’еру ў клюбе Сэрыі Б «Трэвіза». 31 студзеня 2007 году ён перайшоў у склад клюбу Сэрыі А генуэскай «Сампдорыі», але адразу ж быў аддадзены ў арэнду назад у «Трэвіза», каб дагуляць распачаны сэзон. Наступны сэзон таксама правёў у арэндзе, але ў іншым клюбе ніжэйшага дывізіёну. Толькі ў 2009 годзе Полі стаў сталым гульцом «Сампдорыі», даволі хутка атрымаўшы месца ў стартавым складзе.

Сэзон 2011—2012 гадоў правёў у складзе клюбу «Інтэрнацыянале», знаходзячыся ў мілянскім клюбе ў арэндзе. 8 ліпеня 2013 году футбаліст стаў гульцом клюбу «Мілян»[3].

Міжнародная рэдагаваць

Андрэа дэбютаваў у складзе зборнай Італіі 15 жніўня 2012 году ў матчы супраць зборнай Ангельшчыны, выйшаўшы на пляцоўку на другую палову гульні. 31 траўня 2013 году Полі забіў свой першы гол у складзе зборнай у таварыскім матчы супраць зборнай Сан-Марына.

Дасягненьні рэдагаваць

«Мілян»:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Andrea Poli // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Andrea Poli // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ AC Milan signs Andrea Poli. TeamTalk

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць