Андрэа Мантэнья (па-італьянску: Andrea Mantegna; каля 1431, Ізола-ды-Картура, Вэнэта13 верасьня 1506, Мантуя) — італьянскі мастак, прадстаўнік Падуанскі школы жывапісу. У адрозьненьне ад большасьці іншых клясыкаў італьянскага Рэнэсансу, пісаў у жорсткай і рэзкай манеры.

Андрэа Мантэньня
Аўтапартрэт (крайні справа) з жонкай (крайняя зьлева) на палатне «Прынясеньне ў храм», 1465-1466, Бэрлінская карцінная галерэя
Дата нараджэньня 1431
Месца нараджэньня Ізола-ды-Картура, Італія
Дата сьмерці 13 верасьня 1506
Месца сьмерці Мантуя, Італія
Месца пахаваньня
Адукацыя Франчэска Скварчонэ
Занятак маляр, гравэр па медзі, ілюмінатар рукапісаў, скульптар, малявальнік, мастак-гравэр
Навуковая сфэра малярства
Жанры гістарычны жывапіс[2][3], рэлігійнае мастацтва[d][2], алегорыя[d][2][3], анімалістычнае малярства[d][3], міталягічнае малярства[d][3], партрэт[3] і рэлігійны жывапіс[d][3]
Плынь Італьянскі Рэнэсанс
Працы «Сьвяты Сэбастыян», «Пакой мужа й жонкі», «Мёртвы Хрыстос»
Пад уплывам Данатэльлё

Біяграфія рэдагаваць

 
Фрэска ў Камэрэ-дэльлі-Спозі. 1474 год. Мантуя

Мантэньня нарадзіўся каля 1431 году ў італьянскім мястэчку Ізола-ды-Картура блізу Вэнэцыі, у сям’і дрывасека. У 1441 годзе быў усыноўлены мастаком Франчэска Скварчонэ. Навучаўся выяўленчаму мастацтву, а таксама латыні ў Скварчонэ, у 1445 годзе быў залічаны ў цэх жывапісцаў Падуі.

Ва ўзросьце 17 гадоў Мантэньня ў судзе дамогся незалежнасьці ад Скварчонэ й з тых часоў працаваў як самастойны мастак. У маладосьці выпрабаваў ўплыў флярэнтыйскай школы, у прыватнасьці Данатэльлё. У 1453 годзе Мантэнья ажаніўся з дачкой Джакапа Бэліні Нікалёзіяй. У 1460 годзе ён стаў мастаком пры двары герцагаў Ганзага. Памёр 13 верасьня 1506 году ў Мантуі.

Літаратура рэдагаваць

  • Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10)
  • Kristeller P., A. Mantegna, B. — Lpz., 1902;
  • Fiocco G., Mantegna, Mil., 1937;
  • Tietze-Conrat E., Mantegna, L., 1955;
  • Paccagnini G., Andrea Mantegna, Mil., 1961.
  • Janson, H.W., Janson, Anthony F.History of Art. Harry N. Abrams, Inc., Publishers. 6 edition. January 1, 2005. ISBN 0-13-182895-9
  • Знамеровская Т. П. Андреа Мантенья — Л., 1961.  (рас.)
  • Лазарев В. Н. Старые итальянские мастера — М., 1972.  (рас.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Андрэа Мантэньнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://www.arthistoricum.net/themen/portale/renaissance/lektion-vi-die-italienischen-hoefe-des-15-jahrhunderts/4-andrea-mantegna-und-die-camera-degli-sposi
  2. ^ а б в http://vocab.getty.edu/page/ulan/500004218
  3. ^ а б в г д е RKDartists (нід.)