А́на Іва́навіч (па-сэрбску: Ана Ивановић; нарадзілася 6 лістапада 1987 году ў Бялградзе, тады Югаславія) — сэрбская тэнісістка. Пераможца Адкрытага чэмпіянату Францыі ў адзіночным разрадзе (2008). Пасьля гэтага была першай ракеткай сьвету.

Ана Іванавіч
Краіна Сэрбія
Пражывае ў Бэрн, Швайцарыя
Нарадзілася 6 лістапада 1987 (36 гадоў)
Бялград
Рост 184
Вага 69
Пачатак кар’еры 2003
Канец кар’еры 28 сьнежня 2016
Працоўная рука правая, бэк-хэнд абодвума
Прызавыя грошы $ 15 197 710
Адзіночны разрад
Матчаў 472:215
Тытулаў 15 WTA, 5 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 1 (9 чэрвеня 2008)
Турніры Вялікага шлему
Аўстралія фінал (2008)
Францыя пераможца (2008)
Ўімбэлдан паўфінал (2007)
ЗША чвэрцьфінал (2012)
Парны разрад
Матчаў 28:34
Найвышэйшы рэйтынг 50 (25 верасьня 2006)
Турніры Вялікага шлему ў пары
Аўстралія -
Францыя 1 раўнд (2005, 2007)
Ўімбэлдан 1/8 (2005)
ЗША 1/8 (2006)
Ана Іванавіч у Вікісховішчы

Ана Іванавіч нарадзілася ў сям’і Міраслава і Драганы. Бацька бізнэсмэн, маці — юрыстка. Яны абодва любілі спорт, але тэнісам не займаліся. Дачка пачала займацца тэнісам ва ўзросьце 5 гадоў, пабачыўшы гульню ў тэніс па тэлебачаньні. Папрасіла бацькоў набыць тэнісную ракетку і аддаць у спартовую школу. Нягледзячы на недахоп часу, а часам нават небясьпеку (падчас бамбаваньняў НАТО падчас Косаўскай вайны), Ана старанна трэніравалася. Гэтая рыса захавалася ў ёй на працягу ўсяго жыцьця. Ейную працавітасьць хутка заўважылі агенты па пошуку талентаў і спонсары, у тым ліку Adidas, зь якім Ана Іванавіч працягвала супрацоўнічаць і пазьней. Ана Іванавіч атрымала статус прафэсійнай тэнісісткі ў жніўні 2003 году. Найбольшага посьпеху яна дабілася на Адкрытым чэмпіянаце Францыі, у якім яна дайшла да чвэрцьфіналу ў 2005 годзе — першым жа годзе свайго ўдзелу. У 2007 годзе яна ўжо гуляла ў фінале Адкрытага чэмпіянату Францыі, а ў 2008 годзе перамагла ў ім. Гэтая перамога спрыяла павелічэньню міжнароднага прызнаньня Аны Іванавіч.

Акрамя спорту Ана Іванавіч зьяўляецца вядомай грамадзкай асобай. Яна зьяўляецца іконай сучаснага спорту. Яна мае моцны ўплыў у сацыяльных сетках. Агульная колькасьць падпісчыкаў на яе акаўнты ў Twitter, Facebook і Instagram большая за 4 мільёны. Яна таксама займаецца дабрачыннасьцю і гуманітарнай дапамогай. Яна зьяўляецца Нацыянальным амбасадарам Дзіцячага фонду ААН да Сэрбіі.

Фіналы турніраў рэдагаваць

Індывідуальныя гульні рэдагаваць

Дата Турнір Кат. ($) Нав. Майстры Вынік
1. 30 верасьня 2007   Люксэмбург Tier II невядома Цьвёрдае (крыты корт)   Даніела Гантухава 3:6, 6:4, 6:4
2. 7 чэрвеня 2008   Адкрыты чэмпіянат Францыі Вялікі шлем невядома Пясок   Дынара Сафіна 6:4, 6:3
3. 26 кастрычніка 2008   Лінц WTA Tier II невядома Цьвёрдае (крыты корт)   Вера Званарова 6:2, 6:1
4. 21 верасьня 2014   Токіё WTA Premier невядома Цьвёрдае   Каралін Вазьняцкі 6:2, 7:6²

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Ана Іванавічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў