Анатоль Дронь

Украінскі палітык

Анатол́ь Андрэ́евіч Дронь (па-ўкраінску: Анатолій Андрійович Дронь; 18 сакавіка 1945, Седнеў, Чарнігаўская вобласьць, Украінская ССР) — украінскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, дыплямат.

Анатоль Андрэевіч Дронь
Амбасадар Украіны ў Беларусі
1 студзеня 1998 — 1 чэрвеня 2003
Папярэднік: Уладзімер Жаліба
Наступнік: Пётар Шапавал
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 сакавіка 1945 (79 гадоў)
УССР, СССР
Партыя: КПСС (19581991)
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн «Знак Пашаны» ордэн «За заслугі» II ступені ордэн «За заслугі» III ступені

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 18 сакавіка 1945 году ў пасёлку Седнеў на Чарнігаўшчыне. Скончыў Кіеўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут (1972), Кіеўскую вышэйшую партыйную школу (1979). Кандыдат эканамічных навук.

Працаваў рабочым-бэтоншчыкам домабудаўнічага камбінату № 1 г Кіеў. Служба ў Савецкай Арміі. Працаваў на цаліне ў Казаскай ССР. Намесьнік старшыні выканкаму Дарніцкага раённага Савету г. Кіева. Інструктар, загадчык сэктару гарадзкой гаспадаркі ў апараце ЦК Кампартыі Ўкраіны. У 1986 удзельнік ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС. З 1987 па 1991 — намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі СССР.

З 1990 па 1998 — Народны дэпутат Украіны 1-га і 2-га скліканьняў. З 1991 па 1994 — старшыня Дзяржаўнага камітэту Ўкраіны па жыльлёва-камунальнай гаспадарцы. З 1994 па 1997 — старшыня падкамітэту Камітэту Вярхоўнай Рады Ўкраіны па пытаньнях базавых галінаў і сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця рэгіёнаў.

Са студзеня 1998 па чэрвеня 2003 — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Украіны у Рэспубліцы Беларусь. Зь ліпеня 2003 па люты 2005 — намесьнік міністра замежных справаў Украіны па сувязях зь Вярхоўнай Радай Украіны.

Узнагароды рэдагаваць

Глядзіце таксама рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Українська дипломатична енциклопедія: У 2-х т. / Редкол.: Л. В. Губерський (голова) та ін. — К.: Знання Ўкраїни, 2004 — Т.1 — 760 с / стаття В. М. Матвієнко — 420 с.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць