Анато́ль Дзярка́ч, сапр.: Анатоль Рыго́равіч Зіміёнка (18 красавіка 1887, мястэчка Турэц, Наваградзкі павет, цяпер Карэліцкі раён — 5 верасьня 1937, Менск, НКУС) — беларускі паэт, сатырык, гумарыст, мэмуарыст.

Анатоль Дзяркач
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 6 (18) красавіка 1887
Памёр 5 верасьня 1937(1937-09-05) (50 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці мэмуарыст, паэт, пісьменьнік, рэдактар, перакладнік, сатырык, гумарыст
Мова беларуская мова[1], расейская мова[1] і украінская мова[1]

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыў народную вучэльню ў Наваградку ў 1904 годзе. Служыў у земскай і гарадзкой управах у Менску. Сябра партыі эсэраў. У 1908 годзе арыштаваны, адпраўлены ў ссылку. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году служыў у менскіх адміністрацыйных органах Часовага ўраду. Працаваў у газэце «Беларуская вёска»; з 1924 году рэдактар сатырычнага часопісу «Дубінка» (дадатак да газэты «Звязда»); працаваў у газэце «Піянер Беларусі», часопісе «Полымя». Сябра СП БССР з 1934 году.

Арыштаваны 16 кастрычніка 1936 году; расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Творчасьць рэдагаваць

Дэбютаваў у друку ў 1904 годзе; спачатку пісаў на расейскай мове. Працуючы ў сатырычным жанры, узяў сабе псэўданім Анатоль Дзяркач. Пісаў творы для дзяцей. Перакладаў з расейскай і ўкраінскай моваў. Аўтар успамінаў.

Творы рэдагаваць

  • Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў: Сатырычныя вершы. Мн., 1925;
  • Міколава гаспадарка: Агра-паэма. Мн., 1927;
  • Нашы прыяцелі. Мн., 1928;
  • Зьвяры нашых лясоў. Мн., 1929;
  • Бог удвох. Мн., 1930;
  • Усім патроху…: Сатыра і гумар: Вершы. Мн., 1930;
  • Качаргой па абразох. Мн., 1930;
  • Оккупация и интервенция в Белоруссии. М., 1932.

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С.162
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль.. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць