Анатоль Бароўскі

беларускі пісьменьнік

Анато́ль Баро́ўскі (нар. 12 траўня 1942 году ў вёсцы Крушнікі Мазырскага раёну Гомельскай вобласьці) — беларускі пісьменьнік.

Анатоль Бароўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 траўня 1942(1942-05-12) (81 год)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, публіцыст
Гады творчасьці 1963 — цяпер
Мова беларуская мова[1] і расейская мова[1]
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бароўскі (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Пасьля заканчэньня Асавецкай сярэдняй школы Мазырскага раёну (1960) працаваў у калгасе, затым на заводзе жалезабэтонных вырабаў у Мазыры, настаўнікам пачатковых клясаў у вёсцы Турбінка Мазырскага раёну. 1961—1962 — студэнт Мазырскага пэдагагічнага інстытуту (скончыў завочна ў 1967). У 1962—1964, 1968—1970 — служыў у Савецкай арміі. Працаваў у Мазырскай раённай газэце «Камуніст Палесься», адказным сакратаром гарадзкога таварыства «Веды», інструктарам гаркаму партыі, намесьнікам дырэктара вучылішча геалёгіі (Мазыр). З 1975 — уласны карэспандэнт гаэты «Чырвоная змена» па Гомельскай і Берасьцейскай абласьцях. Член Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1990 году.

Творчасьць рэдагаваць

Друкуецца з 1963. Аўтар кніг прозы «Каліна пад акном» (1987), «Азірніся ў каханьні» (1994), «Чорны бусел — белы цень» (1997), «Пякельны рай» (2002), «Спакуса» (2007), «Будуем заўтрашні дзень» (2008), «Мы — Юніцкія» (2010), «Раманы. Аповесці. Апавяданьні» (двухтомнік, 2012), "Юніцкага нябесныя дарогі " (2014), «К небесам — через тернии» (2018), кнігі вершаў «З бліскавіцай заручуся» (2007).[2] «Мікола Пушкар — вязень, мастак, перасмешнік» (2020), «Воляй абраны», «Кузьня», "Пацалунак Юніты (2021)

Грамадзкая дзейнасць рэдагаваць

Больш за пятнаццаць гадоў узначальваў Гомельскую абласную арганізацыю Таварыства беларускай мовы. Старшыня Гомельскага абласнога аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[2].

Узнагароды рэдагаваць

Ляўрэат літаратурнай прэміі «Воін Сьвятла» ​​за раман «Воляю абраны» пра нацыянальна-вызваленчую барацьбу беларускага народу супраць Расейскай імпэрыі (1863—1864).[2]

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць