Амяла́ бе́лая (Viscum album) — вечназялены паўпаразітны хмызьняк сямейства амяловых.

Амяла белая
Амяла белая
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвухдольныя
АтрадСандалавакветныя
СямействаАмяловыя
РодАмяла
ВідАмяла белая
Бінамінальная намэнклятура
Viscum album L.

Мяжа распаўсюджаньня амялы на Беларусі пралягае прыкладна па лініі ЛідаГомель. Паразытуе на дрэвах: таполях, клёнах, соснах, вербах, бярозах, рабінах, пладовых дрэвах. Селіцца на верхавіне ці на галінах. Мае выгляд густога зялёнага куста. Утрымлівае клейкае рэчыва, званае вісцынам. Птушкі ядуць ягады амелы, пасьля чысцяць дзюбу ад наліплых рэштак расьліны і гэткім чынам пераносяць зародышы амялы і насеньне, якое выдаляецца са страўніку з экскрэмэнтамі.

Зь ягадаў амялы вырабляюць г. зв. птушыны клей, які ўжываецца ў паляваньні на малых птушак. Экстракт з маладога лісьця ўжываюць для лячэньня раньніх стадыяў гіпэртанічнай хваробы.

Літаратура рэдагаваць

  • Энц. словарь Брокгауза и Ефрона в 82 тт. и 4 доп. тт. — М.: Терра, 2001 г. — 40726 с.
  • Аркадзь Смоліч. Географія Беларусі. Менск: «Беларусь», 1993. ISBN 5-338-01035-6

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Амяла белаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў