Амэрыканская рэвалюцыя

Амэрыка́́нская рэвалю́цыя — значная падзея другой паловы XVIII стагодзьдзя, падчас якой Трынаццаць калёніяў Паўночнай Амэрыкі аб’ядналіся разам дзеля барацьбы за незалежнасьць ад Брытанскай мэтраполіі. У выніку рэвалюцыі была ўтвораная дзяржава Злучаных Штатаў Амэрыкі. Перш за ўсё калёніі зацьвердзілі, што Парлямэнт Вялікабрытаніі больш не кіруе тэрыторыямі, падкантрольнымі калёніям. Да 1774 году ў кожнай калёніі былі ўтвораныя Правінцыйныя кангрэсы ці іншыя ўстановы, якія мелі ўладу ў калёніі, што абавязкова для існаваньня дзяржавы. На Другім Кантынэнтальным кангрэсе калёніямі было вырашана аб’яднацца, каб абараніць сваё права самакіраваньня, а таксама, каб весьці ўзброены супраціў з Брытанскай імпэрыяй, вядомы як Вайна за незалежнасьць ЗША (1775—1783). У ліпені 1776 году была падпісаная Дэклярацыя незалежнасьці ЗША, якая зацьвярджала сувэрэнітэт калёніяў. Вайна скончылася ў кастрычніку 1781 году, а ў 1783 годзе Мірным пагадненьнем у Вэрсалі і Парыжы была атрыманая фармальная адмова Брытанскай імпэрыі ад прэтэнзіяў на тэрыторыі ЗША.

Дэклярацыя незалежнасьці Джона Трамбула. На карціне выяўленыя пяць чалавек падчас рэдагаваньня тэксту Дэклярацыі ў 1776 годзе для Другога Кантынэнтальнага кангрэсу ў Філадэлфіі.

Прычыны рэдагаваць

Амэрыканскую рэвалюцыю прадвяшчалі розныя ідэі і падзеі, якія ў сукупнасьці прывялі да палітычнага і сацыяльнага падзелу грамадзтва, што стварыла ўмовы для зьяўленьня новай дзяржавы.

Брытанскія прававыя акты рэдагаваць

Амэрыканскую рэвалюцыю прадвясьцілі ў тым ліку і некаторыя законы, выдадзеныя Брытанскім парлямэнтам, якія не маглі мець юрыдычнай моцы для ангельцаў, якія не абіралі сваіх прадстаўнікоў ва ўрадзе. З пункту гледжаньня мэтраполіі, тыя законы патрэбныя былі для падтрымкі мэтраполіі, тым больш, што да той пары калёніі мелі значную аўтаномнасьць.