Алі Абдула Салег

(Перанакіравана з «Алі Абдула Салех»)

Алі́ Абдала́ Са́лег (па-арабску: علي عبد الله صالح‎; нарадзіўся 21 сакавіка 1942, Баіт-эль-Агмар, Емэнскае Мутавакілійскае каралеўства — 4 сьнежня 2017, Сана, Емэн) — емэнскі палітык, які служыў у якасьці першага прэзыдэнта Емэну пасьля емэнскага ўзьяднаньня з 22 траўня 1990 году па сваю адстаўку 25 лютага 2012 году, пасьля емэнскай рэвалюцыі.

Алі Абдула Салег
18 ліпеня 1978 — 22 траўня 1990
Папярэднік Abdul Karim Abdullah al-Arashi[d]
Наступнік прэзыдэнт Емэну[d]
22 траўня 1990 — 27 лютага 2012
Папярэднік Прэзыдэнт Емэнскай Арабскай рэспублікі[d]
Наступнік Абд-Рабу Мансур Аль-Гадзі[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 сакавіка 1947(1947-03-21)[1]
Памёр: 4 сьнежня 2017(2017-12-04)[2] (70 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Asma Saledp[d]
Дзеці: Ахмэд Салех[d], Халед Алі Абдула Салех[d], Sakhr Ali Abdullah Saleh[d], Ridan Ali Abdullah Saleh[d], Madeen Ali Abdullah Saleh[d] і Salah Ali Abdullah Saleh[d]
Бацька: Абдала Салех[d]
Узнагароды:
Алі Абдула Салег

Раней займаў пасаду прэзыдэнта Емэнскай Арабскай Рэспублікі, таксама вядомай як Паўночны Емэн, зь ліпеня 1978 году, пасьля забойства прэзыдэнта Агмада Гусэйна Ггашымі[3]. На працягу ягоных двух дзесяцігодзьдзяў ва ўладзе, ён быў абвінавачаны ў крадзяжы мільярдаў даляраў з найбяднейшай арабскай нацыі[4].

Салег у маладым узросьце ўступіў у войска і ў 1962—1968 гадох на баку рэспубліканцаў прымаў удзел у грамадзянскай вайне супраць раялістаў. У 1978 годзе стаў прэзыдэнтам Емэнскай Арабскай Рэспублікі. У 1994 годзе абараніў адзінства краіны, падавіўшы мяцеж сэпаратыстаў. Доўгі час лічыўся ўмераным прэзыдэнтам, пашыраў сувязі краіны з заходнімі дзяржавамі, асабліва са ЗША ў барацьбе з тэрарызмам. У 2011 годзе ў выніку «арабскай вясны», якая распаўсюдзілася па ўсім Емэне, прэзыдэнту стала больш складана трымаць уладу ў сваіх руках, пакуль у рэшце рэшт ён ня быў адхілены ад улады ў якасьці прэзыдэнта ў 2012 годзе.

У сьнежні 2017 году ён заявіў аб выхадзе з кааліцыі з хусітамі і перайшоў на бок сваіх былых ворагаў — Саудаўскай Арабіі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў[5]. Зьяўляючыся абвінавачаным у здрадзе, Салег быў забіты снайпэрам-хусітам[6] [8] падчас перастрэлкі ў сталіцы Сане 4 сьнежня 2017 году[7].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць