Алішэр Наваі (па-пэрсыдзку: علیشیر نوایی‎, па-ўзбэцку: Alisher Navoiy); Нізамадзін Мір Алішэр; 9 лютага 1441, Герат — 3 студзеня 1501, тамака жа) — выдатны паэт Усходу, філёзаф суфійскага напрамку, дзяржаўны дзяяч цімурыдзкага Харасану. Пад псэўданімам Фані (тленны) пісаў на мове фарсі, аднак галоўныя творы стварыў пад псэўданімам Наваі (мэлядычны) на літаратурнай чагатайскай мове, на разьвіцьцё якой аказаў прыкметны ўплыў. Яго творчасьць дала магутны стымул эвалюцыі літаратуры на цюрскіх мовах, у асаблівасьці чагатайскай і ўспрынялі яе традыцыі ўзбэцкай.

Алішэр Наваі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 лютага 1441[1]
Памёр 3 студзеня 1501[2][1] (59 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Мова пэрсыдзкая мова і чатагайская мова[d]
Алішэр Наваі

Беларускія пераклады рэдагаваць

Сярод перакладчыкаў вершаў Наваі — Васіль Жуковіч, Яўген Міклашэўскі[3].

  • Лірыка: Газелі, урыўкі з паэм / Пер. са старажыт. узб. (з даслоўнікаў) В. Жуковіч. — Мн.: Маст.літ., 1993. — 78 с. ISBN 5-340-00858-4

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б RKDartists (нід.)
  2. ^ https://www.britannica.com/biography/Ali-Shir-Navai
  3. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.