Алёйзы Сулістроўскі

вялікалітоўскі шляхціч
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сулістроўскі (неадназначнасьць).

Алёйзы Сулістро́ўскі (па-польску: Alojzy Sulistrowski) гербу Любіч (каля 1739—1795) — падстолі і пісар ВКЛ, пасол Чатырохгадовага Сойма, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году.

Алёйзы Сулістроўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1739
Памёр 1795 або 1796[1]
Род Сулістроўскія[d]
Бацькі Караль Сулістроўскі[d][2]
Разалія з Пацаў[d][2]
Дзеці Казімер Сулістроўскі[d]

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і ашмянскага войскага Караля Сулістроўскага і яго другой жонкі Разаліі з Пацаў.

У 1764 г. ад імя ашмянскага павету ўдзельнічаў у выбарчым сойме, дзе выступіў у падтрымку Станіслава Аўгуста.

У 1766 г. становіцца таварышчам гусарскай харугвы польнай булавы ВКЛ.

У 1767 г. атрымлівае патэнт пяцігоскага паручніка.

У 1768 г. становіцца канцэлярам барскай канфэдэрацыі Ашмянскага павету.

23 верасьня 1771 г. удзельнічаў у бітве пад Сталовічамі.

Належыў да партыі Караля Радзівіла. На сойме 1773—1775 удзельнічаў у шматлікіх камісіях, у тым ліку разьбіраў спрэчку паміж віленскім падкаморным Тадэвушам Жабам і дзісьненскім старостам Амброзіем Козелам.

У 1776 г. — пасол на сойм ад Мазырскага павету.

У 1779 г. ротмістар пяцігорскай брыгады.

Актыўна падтрымлівае падскарбія ВКЛ Антонія Тызэнгаўза ў сваім павеце.

У 1784 г. — удзельнічаў у падрыхтоўцы Радзівілам візыта караля ў ВКЛ, і ў прыватнасьці ў Нясьвіж.

У 1785 г. вельмі гучна прымаў у сваім маёнтку Шэметава Караля, Гераніма і Мацея Радзівілаў.

У 1786 г. адзін з арганізатараў перадсоймавых соймікаў на баку Караля Радзівіла, у выніку чаго апынуўся ў канфрантацыі з Яўхімам Храптовічам. Сам ўдзельнічаў у Сойме як пасол ад Ашмянскага павету.

У 1787 г. стаў пісарам ВКЛ.

У 1788 г. як прадстаўнік Караля Радзівіла едзе ў Варшаву, дзе дамаўляецца з каралём наконт сьпіса кандыдатур на бліжэйшы Сойм. Па просьбе Караля адмаўляецца ад выстаўленьня сваёй кандыдатуры пасла на ашмянскім сойміку, дзе права балятавацца ад полацкага сойміка, каб залагодзі спрэчку Антонія Селіцкага і Тадэвша Жабы ў гэтым павеце.

Як пасол Чатырохгадовага Сойма падтрымліваў ліквідацыю Вайсковага Дэпартамэнту Пастаяннай Рады і стварэньне Вайсковай Камісіі. Быў давераным караля, але пры гэтым падтрымліваў «патрыятычную партыю». У пачатку 1791 г. зьехаў з Варшавы.

Быў сябрам Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі.

Бярэ ўдзел у паўстаньні 1794 г. Тадэвуш Касьцюшка прызначыў яго кіраўніком Аддзелу Парадку пры найвышэйшай Нацыянальнай Радзе.

У 1795 г. зьехаў на эміграцыю ў Флярэнцыю, дзе і памёр у тым жа годзе.

Сядзібай Сулістроўскага была в. Шэметава, якую ён разбудаваў і ўпрыгожыў вялікім паркам у 60-ых гадах XVIII ст.

Быў жанаты з Антанінай з Аскеркаў. Меў сына Казімера.

У літаратуры рэдагаваць

Падзеі полацкага сойміка 1788 г., дзе Алёйзы Сулістроўскі адыграў значную ролю апісваюцца ў творы І. Ходзькі «Запіскі квестара».

Літаратура рэдагаваць

  • Mariusz Machynia. Alojzy Sulistrowski // PSB T. XLV/3 Warszawa — Kraków 2008 c. 476

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  1. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 282.
  2. ^ а б Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 299. — 377 с.