Аляксандра Астроская

Алякса́ндра Астро́ская (у дзявоцтве Слуцкая, з роду Алелькавічаў (1500—1556)) — літоўская князёўна, дачка слуцкага князя Сямёна Алелькавіча-Слуцкага, жонка князя Канстантына Астроскага, маці князя Канстантына-Базыля Астроскага.

Аляксандра Астроская
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася каля 1503
Памерла не раней за 1556
Род Алелькавічы
Бацькі Сямён Слуцкі[d]
Настасься Слуцкая
Дзеці Канстантын Астроскі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Астроская (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Пасьля сьмерці Тацяны Гальшанскай (12 ліпеня 1522) пры пасярэдніцтве кіеўскага мітрапаліта Ёсіфа і земскага падскарбія Багуша Багавіціновіча князь Астроскі заключыў дамову з князёўнай Анастасіяй Слуцкай аб шлюбе з дачкой Аляксандрай. 26 ліпеня 1522 г., перад ад’ездам у Менск на гаспадарскую службу, Канстантын напісаў у Вільні ліст, у якім узяў на сябе абавязак перад будучай жонкай, што ўся маёмасьць, маёнткі і землі будуць падзеленыя роўна паміж усімі нашчадкамі і ён ня будзе запісваць нешта асобна на Ільлю, сына ад першай жонкі[1].

Пазьней адбылося вясельле. Ужо ў 1528 г. Аляксандра згадваецца ў крыніцах як жонка Канстантына Астроскага і маці дваіх дзяцей.

У 1556 г. Аляксандра атрымала прывілей запачаткаваць месца ў маёнтку Сьляды. Гэта апошняя згадка ў крыніцах пра яе.

Дзеці рэдагаваць

  • Канстантын Астроскі (малодшы) (1526—1608) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак валынскі і ваявода кіеўскі.
  • Сафія Астроская (? — пасьля 1561) — астроская князёўна.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Собчук В. Степанська волость та її власники (до кінця 60-х років ХVІ ст.) / Наукові записки [Національного університету «Острозька академія»]. Історичні науки. — 2011. — Вип. 18. — С. 14-41.