Аляксандар (Белазор)

Япіскап Аляксандар (у сьвеце Аляксандар Адольфавіч Белазор/Бялазор; 1866, Бабруйск — 7 траўня 1933) — праваслаўны царкоўны дзяяч, япіскап.

Япіскап Аляксандар
Барнавульскі япіскап
1930 — 193(?)
Папярэднік: Уладзімер (Юдзеніч)
Наступнік: Тарасій (Ліванаў)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1866(1866)
Бабруйск
Памёр: 7 траўня 1933
Адукацыя: Стаўрапальская духоўная сэмінарыя
Узнагароды:

Скончыў Стаўрапальскую духоўную сэмінарыю. Два гады быў паслушнікам Аляксандра-Сьвірскага манастыру. Неўзабаве ажаніўся і быў пасьвечаны ў сьвятары гораду Ейск, дзе праслужыў 35 гадоў. Штодня літургісаў.

У 1922—1923 схіліўся да абнаўленства, дзе прыняў манаства і быў узьведзены ў ігумены. У 1925 хіратанісаны ў япіскапа Таганроскага, вікарыя Растоўскае япархіі. Выехаў у Маскву, дзе праз пакаяньне быў прыняты Патрыярхам Ціханам у зносіны з Расейскай Праваслаўнай Царквой. Патрыярх Ціхан падарыў яму амафор і антымінс, і ён аднавіў штодзённае богаслужэньне. У 1930 прызначаны на Барнаульскую катэдру, якую хутка пакінуў і вярнуўся ў Ейск.

Расстраляны на прысуд тройкі пры ПП АДПУ 7 траўня 1933.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Папярэднік
Уладзімер (Юдзеніч)
Барнавульскі япіскап
1930 — 1931
Наступнік
Тарасій (Ліванаў)