Аляксандар Юдзіцкі (сын Канстанціна)

Алякса́ндар Юдзі́цкі (па-польску: Aleksander Judycki, ? – 1677) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, каралеўскі дваранін, рэчыцкі войскі, ясвонскі староста з 1664, кашталян менскі з 1672 годзе.

Аляксандар Юдзіцкі

Герб уласны «Радван зьменены»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1677
Род Юдзіцкія
Бацькі Канстанцін Юдзіцкі
Цэцылія Ясеньская
Жонка Ганна Фэліцыяна Вэнжык-Рудзкая
Дзеці Ежы Канстанцін
Мікалай
Ян Павал

З роду Юдзіцкіх гербу ўласнага «Радван зьменены», сын рэчыцкага стольніка Канстанціна і Цэцыліі Ясеньскай, дачцы пісара літоўскага Мікалая і Марыны Сапегі.

Набыў у Масальскага ясвонскае староства, якое потым перадаў сыну Ежы Канстанціну. Падпісаў ад вівіленскага і менскага ваяводзтваў элекцыю караля Яна Казімера. Быў палкоўнікам каралеўскіх войскаў і рэгімэнтарам у Жамойці. У 1655 годзе вызначыўся ў баявых дзеяннях супраць швэдаў у Жамойці. На чале харугвы ўдзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай 1664-1667. Ахвяраваў значныя грошы на набор жаўнераў дзеля швэдзкай і маскоўскай войнаў, якія сойм 1677 года даручыў яму вярнуць.

Валодаў землямі ў Ашмянскім, Рэчыцкім і Слонімскім паветах.

Быў жанаты на Ганьне Фэліцыяне Вэнжык-Рудзкай і меў зь ёй трох сыноў: рэчыцкага падстолія і ясвонскага старосту Ежы Канстанціна, луцкага каноніка Мікалая і Яна Паўла.

Літаратура рэдагаваць