Аляксандар Цішкевіч

беларускі футбаліст

Алякса́ндар Цішке́віч (нарадзіўся 16 лютага 1986 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Аляксандар Цішкевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 лютага 1986(1986-02-16)[1] (38 гадоў)
Рост 177 см
Вага 74 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2003 РВАР[d] 33 (3)
2004—2006 Дынама Менск 25 (0)
2006 Фульнэк[d]
2007 Віцебск 7 (0)
2008 Нафтан 14 (0)
2009—2010 Белшына 34 (7)
2010 ДБК-Гомель[d] 13 (1)
2011 Арарат 2 (0)
2011 Славія Мазыр 20 (0)
2012 Алімпія Эльблёнг[d] 7 (0)
2012 Мікашэвічы 10 (0)
2013 Залаэгерсэг 8 (0)
2013 Круоя Пакрой 12 (2)
2014—2016 Іслач 64 (15)
Зборныя
2005—2008 Беларусь (да 21) 10 (0)

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец менскага РВАР. З 2004 году выступаў за «Дынама», але ня даў рады. У выніку не замацаваўся ў асноўнай камандзе. У другой палове 2006 году гуляў у арэндзе ў клюбе «Фульнэк» з трэцяга дывізіёну Чэхіі. Па вяртаньні выступаў у Найвышэйшай лізе ў такіх клюбах, як то «Віцебск», «Нафтан» і «Белшына», у першалігавых ДБК, «Славіі» і «Граніце». Таксама на сваім рахунку мае матчы ў складзе клюбаў з Армэніі, Польшчы, Вугоршчыны. У другой палове 2013 году гуляў за летувіскую «Круою», у тым ліку ў матчах Лігі Эўропы супраць менскага «Дынама». У 2013 годзе стаў адным з арганізатараў пасьлясэзоннага «Турніра сяброў» у Менску[2].

У сакавіку 2014 году вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт зь «Іслаччу»[3]. У наступным годзе дапамог «Іслачы» перамагчы ў Першай лізе. У лютым 2016 году падоўжыў кантракт з клюбам[4]. У жніўні 2016 году быў звольнены з клюбу «Іслач»[5]. Пасьля зыходу зь «Іслачы» пачаў працаваць па-за футболам, беручы ўдзел у аматарскіх турнірах[6].

Міжнародная рэдагаваць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Іслач 2016 Найвышэйшая ліга 13 2

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць