Аляксандар Цімашэнка

Алякса́ндар Віке́нцьевіч Цімашэ́нка (1958, Побалава, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі біяфізык.

Аляксандар Цімашэнка
Дата нараджэньня 5 сьнежня 1958 (65 гадоў)
Месца нараджэньня Побалава, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Навуковая сфэра біяфізыка
Месца працы
Вядомы як дасьледнік біялягічнай ролі монааксыду азоту і лекцінаў
Навуковая ступень доктар біялягічных навук[d] (1998)
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Беларусі (2000)

Доктар біялягічных навук (1998), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)[1].

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, дзе стаў выкладаць. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю. У 1999 годзе перайшоў на працу ў Інстытут фотабіялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2000 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі. У 2001 годзе пераехаў у Канаду[2].

Навуковая праца рэдагаваць

Вывучыў біялягічную ролю монааксыду азоту, лекцінаў жывёльнага і расьліннага паходжаньня, церазмэмбраннай перадачы сыгналаў у здаровых і пухлінных вузах, малекулярнага ўзаемадзеяньня між вузамі[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 5 сьнежня 2013. — № 229 (27594). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ а б Аляксандра Самаль. Цімашэнка Аляксандр // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 114. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2