Аляксандар Цыганаў

Аляксандар Рымавіч Цыга́наў (нарадзіўся 15 лістапада 1953 году, Горкі Магілёўскай вобласьці) — беларускі навуковец у галіне аграхіміі і аграэкалёгіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009, сябар-карэспандэнт ад 2003 году). Доктар сельскагаспадарчых навук (1996).

Аляксандар Цыганаў
Дата нараджэньня 15 лістапада 1953(1953-11-15) (70 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак хімік
Навуковая сфэра аграхімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук[d] (1996)
Узнагароды
ганаровы доктар Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя Ціміразева[d] (2004) ганаровы доктар Нацыянальнага аграрнага ўнівэрсытэту Армэніі[d] (2007) ганаровы доктар Валгаградзкага дзяржаўнага аграрнага ўнівэрсытэту[d] (2006) ганаровы доктар Казаскага нацыянальнага аграрнага ўнівэрсытэту[d] (2007) прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[d] (2005) Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусі Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі[d] Ганаровая грамата Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь[d] Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі[d] Ганаровая грамата Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі[d] Ганаровая грамата Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі[d]

Біяграфія рэдагаваць

Скончыў БДУ у 1975 годзе. Працаваў настаўнікам. У 1978 годзе пачаў працаваць асыстэнтам катэдры ў БДУ. У 1981 годзе абараніў дысэртацыю на атрыманьне званьня кандыдата хімічных навук па спэцыяльнасьці «аналітычная хімія» (навуковыя кіраўнікі — Рыгор Старобінец і М. Тананайка)[1]. Пераехаў у Горкі, дзе працаваў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1993 годзе стаў першым прарэктарам. У 1995 годзе абраны рэктарам акадэміі. У 1997 годзе прысвоена вучонае званьне прафэсара. У 1999 годзе абраны сябрам-карэспандэнтам Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. У 2007 годзе абраны замежным сябрам Расейскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2007). 26 лютага 2008 году прызначаны намесьнікам старшыні Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2]. У 2012 годзе прызначаны прарэктарам па вучэбнай рабоце і міжнародным супрацоўніцтве БНТУ.

Кіраваў распрацоўкай і ўкараненьнем аграхімічных прыёмаў атрыманьня экалягічна чыстай прадукцыі расьліннаводзтва. Распрацаваў экспрэсыўныя мэтодыкі аналізу якасьці аб’ектаў навакольнага асяродзьдзя і сельскагаспадарчай прадукцыі, у тым ліку арыгінальныя мэтодыкі вызначэньня ўтрыманьня цяжкіх мэталаў, пэстыцыдаў ды нітратаў.

Навуковыя працы рэдагаваць

Апублікаваў больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 30 кніг[3], 15 вучэбных дапаможнікаў[4], 7 манаграфіяў[4].

Манаграфіі рэдагаваць

  1. Фосфор в почвах и земледелии Беларуси / И. Р. Вильдфлуш, А. Р. Цыганов, В. В. Лапа. — Мн. : Бел. изд. товарищество «Хата», 1999. — 190 с.
  2. Биохимические и физиологические аспекты взаимодействия витаминов и биоэлементов. Сергиев Посад, 2002.[5]
  3. Механизмы разделения в капиллярном электрофорезе. Горки, 1996 (в соавт.)[4]
  4. Гордеев А. М., Цыганов А. Р., Орсик Л. С. Оптимизация функционирования адаптивных механизмов корневых клеток локализацией минеральных удобрений / А. М. Гордеев, А. Р. Цыганов, Л. С. Орсик [и др.] ; М-во сел. хоз-ва Рос. Федерации, ФГОУ ВПО «Смол. гос. с.-х. акад.», Белорус. гос. с.-х. акад. — Москва : ФГОУ ВПО РГАУ — МСХА, 2006. — 281 с.
  5. Цыганов, А. Р. Биофизические основы рациональных способов внесения минеральных удобрений : монография / А. Р. Цыганов, А. М. Гордеев, И. Р. Вильдфлуш ; Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Главное управление образования, науки и кадров, Учреждение образования «Белорусская государственная сельскохозяйственная академия», ФГОУ ФПО «Смоленская государственная сельскохозяйственная академия». — Горки : БГСХА, 2006. — 303 с.
  6. Продуктивность люпина узколистного в условиях Беларуси / Т. Ф. Персикова, А. Р. Цыганов, А. В. Какшинцев. — Минск : ИВЦ Минфина, 2006. — 176 с.

Навучальныя дапаможнікі рэдагаваць

  1. Цыганов, А. Р. Экологические проблемы агрохимии : (учебно-методическое пособие) / А. Р. Цыганов, И. Р. Вильдфлуш, Т. Ф. Персикова. — Минск : Учебно-методический центр Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, 1997. — 74 с.
  2. Микроэлементы и микроудобрения : Учеб. пособие для высш. с.-х. учеб. заведений агроном. специальностей / А. Р. Цыгаров, Т. Ф. Персикова, С. Ф. Реуцкая. — Мн. : УМЦ МСХиП РБ, 1998. — 121 с.
  3. Рациональное применение удобрений : Пособие для слушателей курсов системы повышения квалификации и переподгот. кадров / И. Р. Вильдфлуш, А. Р. Цыганов, В. В. Лапа, Т. Ф. Персикова ; Бел. гос. с.-х. акад. — Горки : БГСХА, 2002. — 322 с.
  4. Цыганов, А. Р. Биохимия : практикум : учебное пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образования по специальности «Зоотехния» / А. Р. Цыганов, И. В. Сучкова, И. В. Ковалева ; Учреждение образования «Белорусская государственная сельскохозяйственная академия». — Минск : Информационно-вычислительный центр Министерства финансов Республики Беларусь, 2007. — 149 с.

Узнагароды, прэміі, ганаровыя званьні рэдагаваць

  • Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995)
  • Ганаровы доктар Ольштынскай сельскагаспадарчай акадэміі (1996)[6]
  • Дзяржаўная прэмія РБ (2002, за цыкль работ «Стварэньне комплекса вучэбнай літаратуры па аграхіміі для вышэйшых і сярэдніх спэцыяльных вучэбных устаноў»)
  • Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2005)
  • Мэдалі

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Цыганов, А. Р. Анионообменная экстракция галогенидных комплексов висмута и кадмия четвертичными аммониевыми солями и ее аналитическое применение : Автореф. дис… канд. хим. наук : 02.00.02 / БГУ им. В. И. Ленина. — Мн., 1981. — 20 c.
  2. ^ Новые назначения  (рас.) // 7 дней. — 2008. — № 9 (947). — С. 1.
  3. ^ Акадэмік Цыганаў Аляксандр Рымавіч. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (12 ліпеня 2015). Праверана 3 сакавіка 2019 г.
  4. ^ а б в Борисевич 2003. С. 302.
  5. ^ Цыганаў Аляксандар Рымавіч // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 140.
  6. ^ Борисевич 2003. С. 301.

Літаратура рэдагаваць

  • А. Р. Цыганов: Библиогр. указ. Горки : БГСХА, 2000. — 55 с — 100 экз.
  • Национальная Академия наук Беларуси. Персональный состав. 1928-2003 / Ред. коллегия: Н.А.Борисевич и др.; Сост. О.А.Гапоненко и др. — 3-е изд., доп. и перераб. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 301.
  • Цыганов Александр Риммович. В кн.: Лившиц, В. М., Цыганов, А. Р., Саскевич, П. А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники: академики и члены-корреспонденты — Горки: 2017. — С.47-50. ISBN 978-985-467-707-1