Аляксандар Стральцоў

беларускі грамадзкі дзяяч

Алякса́ндар Стральцо́ў  — грамадзкі й дзяржаўны дзяяч Беларусі. Месца нараджэньня — Беларусь, Менск. Час нараджэньня — 27 сьнежня 1970 году. У 1993 годзе скончыў Беларускую Дзяржаўную палітэхнічную акадэмію. З 1996 па 1999 вучыўся на асьпірантуры Навукова-дасьледчага інстытуту эканомікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь па сэкцыі «Рэгіянальная эканоміка».

Аляксандар Стральцоў
Намесьнік старшыні партыі БНФ
2011 — травень 2019
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 27 сьнежня 1970(1970-12-27) (53 гады)
Партыя: Партыя БНФ
Сужэнец: жанаты
Дзеці: 4 (чатыры)
Адукацыя: вышэйшая, эканаміст

У 2010—2016 гг. працаваў выкладчыкам Цэнтру бізнэс-адукацыі Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсытэту (Вільня).

Грамадзкая дзейнасьць рэдагаваць

З 1990 па 1999 году быў сябрам БНФ «Адраджэньне» — Партыі БНФ. З 1999 па 2003 гг. у знак нязгоды з падзелам арганізацыі выйшаў з партыі. Быў прызначаны намесьнікам старшыні Маладзёвай Фракцыі БНФ 1994—1996 гг. Сябра Сойму Партыі БНФ. З 2003 па 2007 гады быў намесьнікам старшыні Міжнароднай камісіі, з 2009 па 2011 быў старшынём Камісіі партыйнага навучаньня Партыі БНФ. З 2011 па 2019 гг. быў намесьнікам старшыні Партыі БНФ. У маі 2019 пакінуў Партыю БНФ у другі раз у знак нязгоды з рашэньнем старшыні партыі Рыгора Кастусёва ўзяць удзел у гей-парадзе ў Вільні (Літва). На дадзены момант не вядзе палітычнай дзейнасьці.

Веравызнаньне. Сямейны стан рэдагаваць

Рыма-каталік. Жанаты. Мае 4 дзяцей.

Крыніцы рэдагаваць