Аляксандар Сазанкоў

беларускі футбаліст

Аляксандар Сазанкоў (нарадзіўся 18 сакавіка 1984 году) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Касьцюковічы».

Аляксандар Сазанкоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 сакавіка 1984(1984-03-18)[1] (40 гадоў)
Рост 181 см
Вага 78 кг[1]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Касьцюковічы[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2009 Дняпро Магілёў 86 (22)
2010 Дынама Менск 22 (5)
2010—2012 Лехія Гданьск 10 (1)
2013—2017 Дняпро Магілёў 82 (13)
2017 Ворша 12 (1)
2018—2019 Горкі 19 (2)
2019 Ворша 6 (0)
2021—2022 Горкі 0 (0)
2023—4 Касьцюковічы[d] 2 (0)
Зборныя
2002 Беларусь (да 21) 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 траўня 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец магілёўскага «Дняпра». Зь цягам часу стаў асноўным нападнікам каманды. У 2010 годзе гуляў за менскае «Дынама» (дзе таксама быў асноўным нападнікам). У верасьні 2010 году перайшоў у гданьскую «Лехію», але ня даў рады ў чэмпіянаце Польшчы праз траўмы і канфлікту з кіраўніцтвам клюбу. У выніку ў верасьні 2012 году скасаваў кантракт зь «Лехіяй». Тады ж вярнуўся ў магілёўскі «Дняпро», але праз судовыя працэсы зь «Лехіяй» здолеў зайграць за «Дняпро» толькі ў сэзоне 2013 году. Замацаваўся ў якасьці асноўнага цэнтральнага нападніка, але нярэдка яго замяняў Дзьмітры Коўб, але за ўвесь сэзон здолеў забіць толькі адзін гол.

Сэзон 2014 году пачаў выдатна — дубль Сазанкова ў браму «Гомлю» дазволіў магілёўскаму клюбу прабіцца ў паўфінал Кубка Беларусі. Але ў тым жа матчы ён атрымаў траўму, празь якую прапусьціў большую частку сэзону. Вярнуўся на поле ў жніўні 2014 году і замацаваўся на пазыцыі цэнтральнага нападніка, але ня здолеў выратаваць «Дняпро» ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з камандай[3]. У сэзоне 2015 году быў асноўным нападнікам клюбу ў Першай лізе, але значную колькасьць матчаў прапусьціў праз траўмы.

У лютым 2016 году зноў падоўжыў пагадненьне з магілёўцамі[4]. У сэзоне 2016 году дапамог «Дняпру» вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Пачатак сэзону 2017 году прапусьціў праз траўмы, вярнуўся на поле толькі ў чэрвені. У ліпені 2017 году пакінуў магілёўскі клюб[5]. У жніўні 2017 году далучыўся да «Воршы», за якую выступаў да сканчэньня сэзону 2017 году. У 2018—2019 гадах гуляў у складзе клюбу Другой лігі «Горкі». У жніўні 2019 году зноў стаў гульцом «Воршы»[6], дзе гуляў да канца году, зрэдку выходзячы на замену ў канцы матчаў. У пачатку 2021 году зноў быў заяўлены за «Горкі», аднак на полі не зьяўляўся. З пачатку 2023 году далучыўся да «Касьцюковічаў».

Міжнародная рэдагаваць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2015 Першая ліга 17 7
2016 Першая ліга 24 4
2017 Найвышэйшая ліга 3 0
Ворша Першая ліга 12 1
Горкі 2018 Другая ліга 16 2

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць