Алякса́ндар Уладзі́меравіч Паль (па-расейску: Алекса́ндр Влади́мирович Паль, нар. 16 сьнежня 1988, Чалябінск, Чалябінская вобласьць, РСФСР, СССР) — расейскі актор тэатра, кіно. Ляўрэат кінафэстываля «Кінатаўр» 2015 года за лепшую мужчынскую ролю (стужка «Трапкавы саюз»)[1].

Алякса́ндар Уладзі́меравіч Паль
па-расейску: Алекса́ндр Влади́мирович Паль
Дата нараджэньня 16 сьнежня 1988(1988-12-16) (35 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
Гады дзейнасьці з 2013
IMDb ID nm5952124

Жыцьцё рэдагаваць

Свой род вядзе ад волскіх немцаў, якія былі выселеныя на Ўрал з-за прымусовага высяленьня па загадзе Сталіна[2]. З пачатку не хацеў быць акторам[3]. Вучыўся ў Расейскім інстытуце тэатральнага мастацтва на курсе Леаніда Хейфеца. Граў у спэктаклях Маскоўскага тэатра юнага гледача і Тэатра імя Маякоўскага.

Погляды рэдагаваць

А. Паль двойчы затрымлівалі за ўдзел у вулічных вечах: 12 чэрвеня 2017 года на чале з Аляксеем Навальным і 3 жніўня 2019 года на вулічным мітынгу ў Маскве за свабодныя выбары. Свае здымкі ў паліцэйскай машыне А. Паль паказваў на сваіх старонках у Інстаграме і Фэйсбуку[4]. 16 верасьня 2019 года запусьціў флешмоб у падтрымку Паўла Усьцінава і з 18 верасьня заклікаў прыходзіць да ўправы прэзыдэнта Расеі на адзіночныя пікеты. Адкрыта выказваўся ў падтрымку абвінавачаных за ўдзел у вулічных вечах 2019 году. (г. зв. «Маскоўская справа 2019 г.»).

Кіно рэдагаваць

Першаю кінаработаю Аляксандра Паля стаў вобоаз у камэдыі «Горка!». Роля не была галоўнай у стужцы, але А. Паль здолеў зьвярнуць увагу СМІ на сябе[5][6].

Пасьля на экраны вышла камэдыя «Ўсё й адразу», дзе Паль граў адзну з галоўных роляў. У 2014 годзе зьняўся ў кароткім кіно «Выпадкова», якое было ўзнагароджанае на кінафэстывалі «Кінатаўр» за лепшую кароткую стужку. Яна ўвайшла ў зборнік «Новыя расейцы», які паказвалася ў кінатэатрах.

У 2015 годзе вышла некалькі стужак з удзелам Аляксандра Паля: «Хлопец з нашых могілак», «Бязь межаў», «Жорсткае порна» і «Краіна цудаў». У 2015 годзе на кінафэстывалі «Кінатаўр» за ролю ў стужцы Міхаіла Мясьцецкага «Трапкавы саюз» (па-расейску: Тряпичный союз) разам з акторамі Васіліем Буткевічам, Паўлам Чынаровым і Іванам Янкоўскім быў узнагароджаны за лепшую мужчынскую ролю[7].

На Маскоўскім міжнародным кінафэстывалі 2016 году быў узнагароджаны асобнай узнагародаю самаму таленавітаму маладому актору[8].

Сьпіс стужак рэдагаваць

Год Стужка Роля
2013 «Горка!» Лёха, брат Ромы
2013 «Пяльмені» Танцор у клюбе
2013 «Усё й адразу» Дэн
2014 «Горка!» Лёха, брат Ромы
2017 «Дыямантавы канец» «9 траўня. Асабістыя адносіны»
2014 «Выпадкова» Сяргейка
2014 «Елкі 1914» Іван
2015 «Новыя расейцы» Сяргейка[a]
2015 «Хлопец з нашых могілак» Коля
2015 «Бязь межаў» лейтэнант пагранічнае службы Гарэлаў
2015 «Краіна цудаў» Слуга ППC Саня
2015 «Жорсткае порна» найміт з агнямётам
2015 «Трапкавы саюз» Папоў
2016 «Слава» здымаўся
2016 «Добры дзень» здымаўся
2016 «Раніца» здымаўся
2016 «Ледакол» Кукушкін
2016 «Добры хлопчык» Станіслаў Ільліч
2016 «Пецярбург. Толькі па любові»
(«Раніца»)
Аляксандар Братаў
2017 «Жыцьцё наперадзе» Генадзі
2017 «Вы ўсе мяне зьліце» Вова
2017 «Пра любоў. Толькі для дарослых» дыджэй Віктор
2017 «Налёт» (сэрыял) Фёдар Вачэўскі
2017 «Дзеткі» (сэрыял) здымаўся
2017 «Электрычны ток» здымаўся
2018 «Алеся» Корп
2018 «Не» здымаўся
2019 «Толя-робат» Толя
2019 «Глыбей!» Раман
2019 «Вернасьць» Сяргей
2019 «БІХЭПІ»
2020 «Чаго хоча Слава?» Міхаіл
2021 «Ніхто» брат Юліяна, хулігана з аўтобуса
2022 «Бансу» Бансу

Кароткія стужкі рэдагаваць

  • Васілі Зоркі — «Сьпі» — 2012 год.
  • Муся Тоцібадзэ — «Радио» — 2015 год.
  • Ленінград — «Ваяж» — 2017 год (злачынец)[9].
  • Race to space/R.A.I. — «Freefall Reincarnation» — 2017 год.
  • Сяргей Шнураў — Pardon я влюблён.
  • Biting Elbows — Heartache.
  • Biting Elbows — Control.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Приз «Кинотавра» за лучшую мужскую роль разделили четыре актёра 15 чэрвеня 2015 г. Праверана 25 жніўня 2017 г.
  2. ^ Александр Паль: «Мне говорили: „Куда ты суёшься? В Москве куплено всё“» 21 лютага 2014 г. Праверана 25 жніўня 2017 г.
  3. ^ Сверхновые: Александр Паль и Юлия Александрова (рас.) 23 кастрычніка 2014 г. Праверана 25 жніўня 2017 г.
  4. ^ Александр Паль был задержан на протестной акции за свободные выборы, Кино-театр.ру, 3 августа 2019 года
  5. ^ Александр Паль, звезда фильма «Горько!» об амплуа комедийного актёра, новых ролях в кино и герое поколения 10 чэрвеня 2015 г. Праверана 25 жніўня 2017 г.
  6. ^ Александр Паль: «Я работаю не для того, чтобы в меня тыкали пальцем» (рас.) 9 чэрвеня 2015 г. Праверана 25 жніўня 2017 г.
  7. ^ Анна Лалетина (17 лютага 2016) Россия на Берлинале: космонавтам такое нравится. ИнтерфаксПраверана 16 кастрычніка 2016 г.
  8. ^ Дарья Екамасова и Александр Паль признаны самыми талантливыми. Актёры стали лауреатами специальной премии Chopard Talent Award в рамках ММКФ-2016. WomanHit.ru (30 чэрвеня 2016). Праверана 17 кастрычніка 2016 г.
  9. ^ Новый клип «Ленинграда»: Александр Паль ограбил банк и сжёг девушку

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Стужка злучаная з розных асобных кароткіх стужак разам з стужкаю «Выпадкова»

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць