Аляксандар Мангейм

Беларускі савецкі хірург

Алякса́ндар Яўхі́мавіч Ма́нгейм (3 чэрвеня 1892, Менск — 4 сакавіка 1959, Чарнаўцы) — беларускі навуковец у галіне хірургіі. Доктар мэдыцынскіх навук, прафэсар.

Аляксандар Мангейм
Дата нараджэньня 3 чэрвеня 1892(1892-06-03)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 4 сакавіка 1959(1959-03-04) (66 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы Праскі ўнівэрсытэт
Занятак хірург
Навуковая сфэра хірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар мэдычных навук[d]

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і службоўца. Скончыў клясычную гімназію ў Менску, Парыскі мэдычны інстытут[1] (1914), быў ардынатарам адной з парыскіх клінік.

У 1915 здаў дзяржаўныя іспыты на званьне лекара ў Дэрпцкім унівэрсытэце. У часе вайны працаваў хірургам у расейскім войску.

У 1919—1921 — хірург Ігуменскай раённай лякарні. З 1921 г. на мэдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (з 1930 — Менскі мэдыцынскі інстытут); ардынатар (1921—1924), асыстэнт, пасьля дацэнт хірургічнай клінікі пры ўнівэрсытэце (1924—1930), з 1934 — загадчык катэдры прапэдэўтычнай(en) хірургіі.

У 1941—1945 гг. — на катэдры шпітальнай хірургіі Сталінабадзкага мэдычнага інстытуту(tg) (у 1943—1945 — загадчык[2]). У 1945—1955 — загадчык катэдры шпітальнай хірургіі Чарнавецкага мэдычнага інстытуту(uk)[3].

Працы рэдагаваць

Навуковыя працы па пытаньнях хірургіі дзіцячага ўзросту, гнойнай хірургіі і траўматалёгіі.

  • «Матэрыялы да вывучэньня пытаньня па этыялёгіі і патагенэзе зьнявечвальных артрытаў» (1929, экспэрымэнтальнае дасьледаваньне)
  • «Дзіцячая хірургія» (1933, падручнік)
  • «Матэрыялы да вывучэньня пытаньня па этыялёгіі і патагенэзе зьнявечвальных артрытаў» (1934, доктарская дысэртацыя)
  • «Патагенэз, клініка і лекаваньне ляктацыйнага мастыту» (1936, манаграфія)

Прэміі і ўзнагароды рэдагаваць

Доктар мэдыцынскіх навук (1934), прафэсар (1935).

Заслужаны дзяяч навукі Таджыцкай ССР (1945).

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга, мэдалі.

Ушанаваньне памяці рэдагаваць

У Чарнаўцах на доме, дзе жыў Аляксандар Мангейм, усталяваная памятная дошка.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Хадайніцтва праўленьня БДУ аб прадастаўленьні замежных камандзіровак прафэсарам і выкладчыкам. Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (22 лютага 1927). Праверана 12 чэрвеня 2018 г.
  2. ^ Кафедра хирургических болезней №2 (рас.). ТГМУ имени Абуали ибни Сино (2012). Праверана 12 чэрвеня 2018 г.
  3. ^ Погляд у історію кафедри (укр.) Історія кафедри. Кафедра хірургії №2 БДМУ. Праверана 12 чэрвеня 2018 г.

Літаратура рэдагаваць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9
  • Сторінки історії: Бібліографічний довідник завідувачів кафедр та професорів Буко­винської державної медичної академії (1944—1998) / За ред акад. АНВШ України, професора В.П.Пішака. — Чернівці: 1999.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць