Аляксандар Красноў

беларускі футбаліст

Аляксандар Красноў (нарадзіўся 14 лютага 1998 году) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Лякаматыва».

Аляксандар Красноў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лютага 1998(1998-02-14)[1] (26 гадоў)
Рост 193 см
Вага 82 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Лякаматыў Гомель
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2020 Тарпэда-БелАЗ 2 (0)
2018 Смалявічы 12 (0)
2019 Смалявічы 9 (1)
2020 Смаргонь 6 (0)
2020 Маладэчна-2018 10 (3)
2021 Крумкачы 24 (5)
2022 Макслайн 16 (10)
2023 Жодзін-Паўднёвы 28 (11)
2024—4 Лякаматыў Гомель 2 (0)
Зборныя
2016—2017 Беларусь (да 19)[d] 6 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 красавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». З 2014 году пачаў прыцягвацца да дублюючага складу, дзе пазьней замацаваўся. З 2015 году стаў таксама трапляць у заяўку асноўнай каманды. 21 верасьня 2016 году дэбютаваў за «Тарпэда-БелАЗ» у матчы Кубка Беларусі супраць «Віцебску» (2:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У 2017 годзе трывала гуляў за дубль і забіў 11 галоў, двойчы выйшаў на поле ў складзе асноўнай каманды ў Кубку Беларусі.

14 красавіка 2018 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Іслачы» (0:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У жніўні 2018 году быў аддадзены ў арэнду «Смалявічам»[3], дзе пачаў трывала зьяўляцца ў асноўным складзе. У студзені 2019 году па заканчэньні арэнды зноў трэнаваўся з жодзінскай камандай[4]. У першай палове 2019 году выступаў за дубль «Тарпэда-БелАЗ», а ў ліпені, ня маючы практыкі ў асноўнай камандзе, зноў выправіўся ў арэнду ў «Смалявічы»[5], дзе звыйчайна выходзіў на замену. У студзені 2020 году вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[6].

У лютым 2020 году стаў гульцом «Смаргоні»[7]. У жніўні 2020 году перайшоў у «Маладэчна»[8]. У лютым 2021 году трэнаўся з «Крумкачамі» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[9]. У складзе каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2022 году паводле паганеньня бакоў скасаваў кантракт з «Крумкачамі»[10] і хутка папоўніў склад рагачоўскага «Макслайну»[11]. Гуляў пераважна ў пачатковым складзе каманды, у верасьні і кастрычніку адсутнічаў праз траўмы.

У сакавіку 2023 году стаў гульцом клюбу «Жодзін-Паўднёвы»[12]. З пачатку 2024 году трэнаваўся з гомельскім «Лякаматывам» і ў красавіку афіцыйна ўзмоцніў шыхты каманды[13].

Міжнародная рэдагаваць

У 2016—2017 гадах гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы.

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда-БелАЗ 2018 Найвышэйшая ліга 2 0
Смалявічы 12 0

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць