Аляксандар Карабанаў

беларускі геоляг-акадэмік

Алякса́ндар Кіры́лавіч Караба́наў (1952, Менск, цяпер Беларусь — 2019) — беларускі геоляг.

Аляксандар Карабанаў
Дата нараджэньня 25 кастрычніка 1952
Месца нараджэньня Менск, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Дата сьмерці 3 жніўня 2019
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1974)
Занятак геоляг, мінэроляг
Навуковая сфэра геалёгія
Месца працы Інстытут прыродакарыстаньня НАНБ
Навуковая ступень доктар навук (2003)
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2008)

Доктар геоляга-мінэралягічных навук (2003) і прафэсар (2011). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014). Ляўрэат Прэміі НАНБ (2008) за цыкль працаў «Разломы і лінеамэнты зямной кары Беларусі: тэарэтычныя і прыкладныя аспэкты» 12-ы кіраўнік Інстытуту прыродакарыстаньня НАНБ (2008—2019)[2].

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У 1974 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт і працаўладкаваўся ў Інстытут геалягічных навук Акадэміі навук БССР, дзе ў 1985 годзе стаў старэйшым навуковым супрацоўнікам. У 1983 годзе атрымаў навуковую ступеню кандыдата геаграфічных навук. У 1987 годзе ў менскім выдавецтве «Навука і тэхніка» выйшла ягоная кніга «Гарадзенскае ўзвышша: будова, рэльеф і этапы фармаваньня». У 1992 годзе стаў загаднікам лябараторыі Інстытуту. Напісаў навуковыя працы ў галіне нэатэктонікі і геадынамікі, геамарфалёгіі і і чацьвярцічнай геалёгіі Беларусі і суседніх краінаў[3]. У 2004 годзе абраны сябрам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ)[2].

1 жніўня 2008 году заняў пасаду кіраўніка Інстытуту прыродакарыстаньня НАНБ і атрымаў Прэмію НАНБ за цыкль працаў «Разломы і лінеамэнты зямной кары Беларусі: тэарэтычныя і прыкладныя аспэкты». Распрацаваў спосаб рэканструкцыі амплітудаў нэатэктанічных рухаў старажытнамацерыкавага абледзяненьня і канцэпцыю нэатэктанічнага разьвіцьця і найноўшай геадынамікі тэрыторыі Беларусі. Выканаў нэатэктанічнае раянаваньне Заходняй і Цэнтральнай Эўропы ў складзе міжнароднай групы праекту «Геадынаміка Балтыкі». Вылучыў галоўныя чыньнікі асадканакапленьня ў позьнім Кайназоі на землях Беларусі і сумежных краінах Усходне-Эўрапейскай плятформы. Напісаў 250 навуковых працаў, у тым ліку 13 манаграфіяў. Сярод іх былі калектыўныя манаграфіі «Геалёгія Беларусі» (2001), «Разломы зямной кары Беларусі» (2007), «Нэатэктоніка і нэагеадынаміка захаду Ўсходне-Эўропейскай плятформы» і «Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі» (2011, па-беларуску). У 2014 годзе абраны акадэмікам НАНБ[2].

Крыніцы рэдагаваць