Аляксандар Калоша (1905, в. Заямнае, Стаўпецкі павет, цяпер Стаўпецкі раён1985, Чэхаславаччына) — беларускі грамадзкі дзеяч.

Аляксандар Калоша
Дата нараджэньня 1905
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1985
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы

Жыцьцяпіс рэдагаваць

З канца 1920-х жыў у Чэхаславаччыне. У 1940—1942 гадах намесьнік старшыні Праскага аддзелу Камітэту самапомачы. У 1942—1945 гадах кіраваў беларускім аддзелам Арбайтсфронту («Рабочага фронту») у Бэрліне.

У 1942 годзе ажаніўся з Вольгай Вяршынінай, дачкой Міколы Вяршыніна, выбітнага беларускага дзеяча БНР у Чэхаславаччыне.

У сакавіку 1944 году быў абраны старшынём Беларускага камітэту самапомачы ў Бэрліне. У жніўні 1944 году быў уведзены ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады. У 1945 годзе вярнуўся ў Прагу. Неўзабаве пасьля вайны сям’я Калошаў перабралася ў вёску Худэнін (Chudenín), дзе вяла гаспадарку.

У 1947-м Калоша атрымаў чэхаславацкае грамадзянства. Арыштаваны адначасова зь сям’ёй Геніюшаў. 20 студзеня 1949 году вывезены з Прагі ў СССР і асуджаны на 25 гадоў лягэроў. 20 верасьня 1955 году вызвалены па амністыі і перададзены чэхаславацкім уладам. Арышт Калошы прызналі беспадстаўным, 1 ліпеня 1956 году ён быў вызвалены. Пакуль Калоша сядзеў на Калыме, яго жонка Вольга трагічна сышла з жыцьця ў 1952 годзе.

Ён стаў адзіным беларусам, каму ўдалося вярнуцца ў Чэхаславаччыну пасьля савецкіх лягераў. Перадусім ён спасылаўся на ранейшае чэхаславацкае грамадзянства і на асірацелых дзяцей.

Пахаваны ў Празе, на Альшанскіх могілках побач з жонкай і цесьцем. Аднак імя Калошавага цесьця Вяршыніна, праўдападобна, зь перасьцярогі зьнікла ўжо ў 50-я гады, калі ўвабраліся ў моц камуністы.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць