Аляксандар Галоўчынскі

Аляксандар Галоўчынскі (каля 1570 — 12 траўня 1617) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян жамойцкі (16041614), ваявода амсьціслаўскі1614).

Аляксандар Галоўчынскі

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1570
Памёр 12 траўня 1617
Род Галоўчынскія
Бацькі Яраслаў Галоўчынскі
Невядомая з Хадкевічаў
Жонка Альжбета з Валовічаў
Дзеці Самуэль, Ганна

Трымаў Лідзкае староства (16021613) і Вількійскую дзяржаву1616).

Біяграфія рэдагаваць

З княскага роду Галоўчынскіх гербу «Лебедзь», сын Яраслава і ягонай жонкі з Хадкевічаў. Меў брата Канстантына.

Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўская дзяржавай (Смаленскай кампаніі 1609), у мірных перамовах з маскоўскімі пасламі ў 1615. Перайшоў у каталіцтва[1].

Ажаніўся з Альжбетай, дачкой слонімскага старосты Міхала Валовіча. У шлюбе меў сына Самуэля і дачку Ганну (? — 1643), жонку пісара вялікага літоўскага Крыштапа Стэфана Сапегі.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Пазднякоў В. Галоўчынскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 489.

Літаратура рэдагаваць