Аляксандар Вішнеўскі

Алякса́ндар Вішне́ўскі (па-расейску: Александр Вишневский; 4 верасьня [ст. ст. 23 жніўня] 1874 году, Новааляксандраўка, Дагестанская вобласьць, Расейская імпэрыя — 13 лістапада 1948 году, Масква, СССР) — расейскі і савецкі вайсковы хірург, стваральнік знакамітай лячэбнай мазі, заснавальнік дынастыі лекараў, сапраўдны чалец Акадэміі мэдычных навук СССР (1946). Ляўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1942).

Аляксандар Вішнеўскі
Дата нараджэньня 23 жніўня (4 верасьня) 1874
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 лістапада 1948(1948-11-13)[1] (74 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак лекар, хірург
Навуковая сфэра хірургія[2], мэдыцына[2] і вайсковая мэдыцына[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар мэдычных навук[d]
Вучні Аляксандар Вішнеўскі[d] і Q65156007?
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «У памяць 800-рочча Масквы»
Сталінская прэмія заслужаны дзеяч навукі РСФСР

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 23 жніўня 1874 году ў сяле Новааляксандраўка ў Дагестанскай вобласьці. У 1899 годзе скончыў мэдычны факультэт Імпэратарскага Казанскага ўнівэрсытэту. На працягу году працаваў штатным ардынатарам хірургічнага аддзяленьня лякарні ў Казані. У 1900—1901 гадох працаваў на катэдры апэратыўнай хірургіі з тапаграфічнай анатоміі, у 1901—1904 гадох — празэктар катэдры нармальнай анатоміі, у 1904—1911 — прыват-дацэнт катэдры тапаграфічнай анатоміі. У лістападзе 1903 году абараніў доктарскую дысэртацыю.

У 1905 годзе Вішнеўскі быў камандзіраваны за мяжу для авалоданьня мэтадамі ўралягічных дасьледаваньняў. Наведваў лякарні ў Нямеччыне і Францыі. У Парыжы, удасканальваючыся ў вобласьці нэўрахірургіі, адначасова наведваў лябараторыю Мечнікава ў пастэраўскім інстытуце, дзе выканаў дзьве навуковыя працы. У 1910 годзе яму даручаецца весьці курс агульнай хірургічнай паталёгіі і тэрапіі на мэдычным факультэце Казанскага ўнівэрсытэту.

З 1918 году працаваў старшым лекарам першага савецкага шпіталю Казані, у 1918—1926 гадох узначальваў абласны шпіталь Татарскай АССР. З 1926 па 1934 год загадваў факультэцкай хірургічнай клінікай Казанскага ўнівэрсытэту.

Назіраючы за дзеяньнямі новакаіну на працягу паталягічных працэсаў, прыйшоў да высновы, што ён ня толькі дзейнічае, як сродак зьняць боль, але і станоўча ўплывае на працягу працэсу запаленьня і на гаеньне ранаў. Распрацаваў навуковую канцэпцыю аб узьдзеяньні нэрвовай сыстэмы на запаленчы працэс. Дзякуючы дасьледваньням вынайшаў мазь Вішнеўскага, што стала новым мэтадам лячэньня запаленчых працэсаў пры самаадвольнай гангрэне ног, трафічных язвах, пры тромбафлебіце, абсцэсах і іншых захворваньняў.

У канцы 1934 году Вішнеўскі пераехаў у Маскву, дзе ўзначаліў хірургічную клініку Цэнтральнага інстытуту ўдасканаленьня лекараў. Памёр 13 лістапада 1948 году. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Вишневский Александр Васильевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць