Аляксандар Вашкевіч

Алякса́ндар Алякса́ндравіч Вашке́віч (28 жніўня 1901, Белавежа, цяпер у Беластоцкім ваяводзтве Польшчы — 22 красавіка 1945, Таўэр(de), Нямеччына) — палкоўнік Чырвонай Арміі і генэрал брыгады Польскай народнай арміі. Герой Савецкага Саюзу (1943), генэрал-маёр (1945).

Аляксандар Аляксандравіч Вашкевіч
28 жніўня 1901 — 22 красавіка 1945
Родны дом Аляксандра Вашкевіча ў Белавежы на вуліцы, названай ягоным імем
Месца нараджэньня Белавежа, Расейская імпэрыя
Месца сьмерці Таўэр, Нямеччына
Прыналежнасьць СССР СССР
Польшча Польшча
Род войскаў сухапутныя
Гады службы 19191944
Званьне генэрал брыгады
Камандаваў 5-я саксонская дывізія пехоты
Бітвы/войны Другая сусьветная вайна
Бітва пад Баўцэнам
Узнагароды
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Залаты Крыж ордэну Віртуці Мілітары
Залаты Крыж ордэну Віртуці Мілітары
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Магіла Аляксандра Вашкевіча на Павонзках

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся 28 жніўня [ст. ст. 15 жніўня] 1901 ў Белавежы ў сялянскай сям’і, беларус[1]. Скончыў васьміклясную пачатковую школу, працаваў на паравым млыне.

У шэрагі Чырвонай Арміі пайшоў у 1919 з Ташкенту. Чалец ВКП(б) ад 1920 року.

З кастрычніка 1919 па красавік 1920 навучаўся ў кулямётнай школе. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. У 1922—1924 роках навучаўся ў Вайсковай пяхотнай школе ў Смаленску, атрымаў званьне лейтэнанта. Па сканчэньні атрымаў у падначаленьне ўзвод, а ў 1934—1936 выконваў абавязкі начальніка штабу палка.

У 1938—1942 выконваў абавязкі начальніка аддзелу навучаньня ў Вайсковай акадэміі імя Фрунзэ ў Маскве, адначасна вучыўшыся ў ёй (скончыў у 1942). Ад 15 жніўня 1942 да 2 лютага 1943 кіраваў 739-м палком стралкоў 213-й стралковай дывізіі (другога фармаваньня) Стэпавага фронту. З 2 па 15 лютага 1943 кіраваў 182-м палком горных стралкоў 68-й дывізіі горных стралкоў, ад 22 чэрвеня 1943 да 23 ліпеня 1944 — камандуючы 797-га стралковага палку 232-й Сумска-Кіеўскай стралковай дывізіі (другога фармаваньня)(ru). У ноч на 27 верасьня 1943 пасьпяхова арганізаваў пераправу праз Днепр каля вёскі Перавалочная Кішэнькаўскага раёну Палтаўскай вобласьці; бяз стратаў у жывой сіле і тэхніцы полк замацаваўся на пляцдарме і працягнуў наступ. Пасьля кіраваў 116-й стралковай дывізіяй(ru).

У верасьні 1944 у званьні палкоўніка быў накіраваны ў Войска польскае. 22 верасьня 1944 арганізаваў і ўзначаліў 5 дывізію пяхоты(pl). 3 лістапада 1944 Нацыянальная краёвая рада прызначыла яго генэралам брыгады. Дывізія пад ягоным даводзтвам (у складзе 2 арміі Войска Польскага) узяла ўдзел у зацятых баях пад Баўцэнам у красавіку 1945. У раёне мясцовасьці Таўэр штаб 5-й дывізіі пяхоты быў акружаны нямецкімі войскамі; 21 красавіка 1945 цяжка паранены Аляксандар Вашкевіч трапіў у палон. На наступны дзень катаваны і забіты. Зьнявечаны труп быў знойдзены толькі 4 траўня ў лесе непадалёк ад Штыфтшвэзэ(de). Пахаваны ў Варшаве на Павонскаўскіх могілках 28 траўня 1945 року.

11 ліпеня 1945 пасьмяротна прысвоенае званьне генэрала-маёра.

Узнагароды рэдагаваць

За мужнасьць, аказаную ў баях пры фарсіраваньні Дняпру ў 1943, 26 кастрычніка 1943 атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу і Залатую Зорку героя (мэдаль №1480). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сьцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені. Пасьмяротна ўзнагароджаны Залатым крыжом ордэну Virtuti Militari.

Ушанаваньне памяці рэдагаваць

Імя Аляксандра Вашкевіча носяць галоўная вуліца Белавежы, на якой стаіць ягоны родны дом, а таксама вуліца ў Пружанах.

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Edward Jan Nalepa, Oficerowie Armii Radzieckiej… s. 195.

Літаратура рэдагаваць

  • Вашкевіч Аляксандар Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 48.
  • Вашкевіч А. А. // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 118.
  • Вашкевич Александр Александрович (8.08.1901—22.04.1945) // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 102. — 30 000 ас.
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — 3-е изд., доп. и испр. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1984. — 607 с. — 65 000 ас.
  • Edward Jan Nalepa. Oficerowie Armii Radzieckiej w Wojsku Polskim 1943-1968. — Warszawa: Wydawnictwo Bellona, 1995. — ISBN 83-11-08353-3
  • Maciej Szczurowski. Dowódcy Wojska Polskiego na froncie wschodnim 1943-1945. Słownik biograficzny. — II uzupełnione. — Pruszków: Oficyna Wydawnicza «Ajaks», 1996. — ISBN 83-87103-08-X
  • Вашкевіч Аляксандар Аляксандравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 — С. 238.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць