Аляксандар Асаткін-Уладзімерскі

Алякса́ндар Мікала́евіч Аса́ткін-Уладзі́мерскі (3 (15) кастрычніка 1885, Кастрамскі раён, Расейская імпэрыя — 2 верасьня 1937[1]) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі.

Аляксандар Асаткін-Уладзімерскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 15 кастрычніка 1885(1885-10-15)
Памёр: 2 верасьня 1937(1937-09-02) (51 год)
Партыя:

Біяграфія рэдагаваць

Сябра РСДРП з 1904. Скончыў Маскоўскі камэрцыйны інстытут. Працаваў у Кастрамской, Іванава-Узьнясенскай, Уладзімірскай арганізацыях РСДРП. Дэлегат V (Лёнданскага) зьезду РСДРП (1907). За рэвалюцыйную дзейнасьць 6 разоў быў у вязьніцы, двойчы сасланы. У 1918-21 чалец Прэзыдыюму ВЦСПС, чалец ЦК прафзьвязу тэкстыльшчыкаў. У 1921 у Туркестанскай АССР: наркам гаспадарчых справаў, намесьнік старшыні Саўнаркаму, старшыня эканамічнага савету. З 1922 інструктар ЦК РКП(б). У 1923 узначальваў партыйна-зрадавую камісію па ўзбуйненьні БССР. Зь лютага 1924 сакратар часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б), з траўня 1924 першы сакратар ЦК КП(б)Б. З жніўня 1924 першы намесьнік загадніка аддзелу ЦК УКП(б), першы сакратар Уладзімірскага губкаму УКП(б). У 1927 інструктар ЦК УКП(б), у 1928 старшыня праўленьня Ўсесаюзнага Сельскагаспадарчага банку. У студзені 1928 працаваў у складзе асобае камісіі па высьвятленьні прычынаў паўстаньня ў Якуціі[2]. З 1930 старшыня выканкаму Далёкаўсходняга краю, з 1932 начальнік палітсэктару МТС Наркамату земляробства УССР, з 1935 начальнік Управы народнагаспадарчага ўліку УССР. У 1924-25 чалец ЦК КП(б)Б.

У 1937 арыштаваны і прысуджаны да сьмяротнага пакараньня.

Папярэднік
Вільгельм Кнорыньш
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
15 траўня-верасень 1924
Наступнік
Аляксандар Крыніцкі

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Советская Социалистическая Республика Белорусь 31.07.1920-11.04.1927 (рас.). Всемирный исторический проект. Праверана 30 чэрвеня 2009 г.
  2. ^ Национальный вопрос и итоги развития ЯАССР в конце 1920-х и в 30-е годы (рас.). Паўднёва-ўсходні рэгіянальны рэсурсны цэнтар Якуцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Праверана 2 ліпеня 2009 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць