Альсыдэс Гіджа

Уругвайскі футбаліст
Назва гэтага артыкулу — гішпанскае імя. Тут Гіджа — прозьвішча бацькі, а Пэрэйра — прозьвішча маці.

Альсы́дэс Эдга́рда Гі́джа Пэрэ́йра (па-гішпанску: Alcides Edgardo Ghiggia Pereyra; 22 сьнежня 1926, Мантэвідэо, Уругвай — 16 ліпеня 2015, Мантэвідэо, Уругвай) — уругвайска-італьянскі футбаліст, правы паўабаронца зборных Уругваю і Італіі. Чэмпіён сьвету 1950 року.

Альсыдэс Гіджа
Альсыдэс Гіджа
Alcides Ghiggia
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 сьнежня 1926
Мантэвідэо, Уругвай
Памёр 16 ліпеня 2015 (88 гадоў)
Мантэвідэо, Уругвай
Рост 169 см
Вага 62 кг
Пазыцыя крайні паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1946—1947
1947
1948—1953
1953—1961
1961—1962
1962—1967
Суд Амэрыка
Атлетыка Атлянта
Пэньяроль
Рома
Мілян
Данубіё


169 (26)
201 (19)
4 (0)
128 (12)
Зборныя
1950—1952[1]
1957—1959[1]
Уругвай
Італія
12 (4)
5 (1)
Трэнэрскія клюбы
1980 Пэньяроль

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Сям’я Гіджы паходзіць з Санвіка ў Тычына (Швайцарыя).

Кар’ера рэдагаваць

Прафэсійную кар’еру пачаў у 1946 року ва ўругвайскім «Суд Амэрыка», адзін сэзон правёў у аргентынскім «Атлетыка Атлянта». Двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны ў складзе «Пэньяролю». Пасьля пераехаў у Італію, станавіўся ўладальнікам эўрапейскага Кубка кірмашоў разам з «Ромай» і чэмпіёнам Італіі зь «Мілянам». Завяршыў гульнявую кар’еру на радзіму, дзе выступаў за сталічны клюб «Данубіё» у 1962—1967 роках.

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Уругваю ў 1950 року і ў тым жа годзе стаў чэмпіёнам сьвету, аддаўшы пас і забіўшы пераможны гол у вырашальным матчы з Бразыліяй.

Пасьля пераезду ў Італію паводле распаўсюджанае тады практыкі атрымаў італьянскае грамадзянства і ў 1957—1959 згуляў пяць матчаў за італьянскую зборную.

Пасьля доўгага перапынку распачаў у 1980 року трэнэрскую кар’еру на пасадзе трэнэрскага штабу «Пэньяролю». Абмежаваўся толькі гэтым клюбам.

Дасягненьні рэдагаваць

Клюбныя рэдагаваць

Пэньяроль
Рым
Мілян

Міжнародныя рэдагаваць

Індывідуальныя рэдагаваць

  • Зборная ўсіх зорак чэмпіянату сьвету па футболе: 1950
  • Залатая нага: 2006
  • Заля славы «Ромы»[2]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Mamrud, Roberto (21 красавіка 2003) Alcides Edgardo Ghiggia - International Appearances (анг.). Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation. Праверана 5 чэрвеня 2018 г.
  2. ^ Alcides Ghiggia (італ.) Hall of Fame. AS Roma. Праверана 5 чэрвеня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць