Альмэрыя (футбольны клюб)

гішпанскі футбольны клюб

«Альмэры́я» (па-гішпанску: Unión Deportiva Almería) ― гішпанскі футбольны клюб з аднайменнага гораду й правінцыі Андалюзія. Клюб быў заснаваны ў 1989 годзе. Яшчэ з 1979 па 1981 год існавала каманда «Альмэрыя», але яна зьнікла ў 1982 годзе, ёсьць меркаваньні што сучасная «Альмэрыя» спадкаемца гэтай каманды. Ад самага пачатку з 1989 году клюб зваўся Almería Club de Fútbol, але ў 2001 годзе назва была зьменена на Unión Deportiva Almería.

Альмэрыя
Поўная назва Unión Deportiva Almería, S.A.D.
Заснаваны 1989
Горад Альмэрыя, Гішпанія
Стадыён Эстадыё дэль Мэдытэранэра
Умяшчальнасьць: 21 350
Кіраўнік Туркі эль-Шэйх[d]
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2022—2023 17 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
udalmeriasad.com

Клюб шмат часу правёў у ніжэйшых лігах пакуль у сэзоне 2006―2007 гадоў не атрымаў квіток у вышэйшы дывізіён. У 2011 годзе клюб вылецеў зь Ля Лігі, упершыню ў сваёй гісторыі, аднак, паводле вынікаў сэзону 2012—2013 гадоў клюб зноўку атрымаў права ўдзел у наймацнейшай лізе краіны.

Гісторыя рэдагаваць

Першай камандай з гораду быў клюб «Альмэрыя». Тая каманда гуляла ў Ля Лізе паміж 1979 і 1981 гадамі, але зьнікла ў 1982 годзе. У 1989 годзе быў створаны новы футбольны клюб «Альмэрыя» (гішп. Almería Club de Fútbol), які ў 2001 годзе быў перайменаваны ў аб’яднаны спартовы клюб Альмэрыі (гішп. Unión Deportiva Almería). Пасьля сэзону ў другім дывізіёне клюб быў паніжаны да трэцяга, а потым і чацьвертага дывізіёну.

Правёўшы некалькі сэзонаў у другім узроўні, «Альмэрыя» ўпершыню дамаглася выхаду ў Ля Лігу паводле вынікаў сэзону 2006―2007 гадоў, калі клюб заняў выніковы другі радок у розыгрышы Сэгунды. У першым сэзоне клюб заняў 8-е месца, дзякуючы добрай гульні, пад кіраўніцтвам Унай Эмэры, і гульні нападніка Альвара Нэгрэда, які забіў у тым сэзоне 13 мячоў.

Пасьля таго як Эмэры зьехаў у «Валенсію» наступным трэнэрам быў прызначаны Гансалё Арканада, які, аднак, быў звольнены 21 сьнежня 2008 году, пасьля сэрыі дрэнных вынікаў. Новы мэксыканскі спэцыяліст Уга Санчэс узяўся за працу на пасадзе галоўнага трэнэра й здолеў праціснуць клюб ў сярэдзіну турнірнай табліцы.

У сэзоне 2010―2011 гадоў «Альмэрыя» дайшла да паўфіналу Кубка Гішпаніі, упершыню ў сваёй гісторыі[1]. У лізе, аднак, клюб ня здолеў утрымацца, вылецеўшы з найвышэйшага дывізіёну пасьля чатырох гадоў удзелаў у ім. У тым жа сэзоне «Альмэрыя» атрымала зьнішчальную паразу ад «Барсэлёне» зь лікам 0:8, прычым матч праходзіў у Андалюзіі. Пасьля гэткай буйной паразы з працы быў звольнены галоўны трэнэр андалюзійцаў Хуан Мануэль Лільлё.

Зьмены дывізіёнаў рэдагаваць

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Дыега Марыньнё 1990
3   Аб Эдгар Гансалес 1997
4   ПА Ідрысу Баба (ар. Мальёрка) 1996
5   ПА Люкас Рабэртонэ 1997
6   ПА Дыён Ляпі 2002
7   Нап Ляржы Рамазані 2001
8   ПА Хонатан Віера 1989
9   Нап Люіс Суарэс 1997
10   Нап Адрыян Эмбарба 1992
11   ПА Гансалё Мэлера 1994
12   Нап Лео Баптыстан 1992
13   Бр Фэрнанда Мартынэс 1990
15   Нап Энтані Лясана (ар. Хэтафэ) 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16   Аб Аляксандар Радаванавіч 1993
17   Аб Аляхандра Поса 1999
18   Аб Марк Пубіль 2003
19   ПА Сэрхіё Арыбас 2001
20   Аб Алекс Сэнтэлес 1999
21   Аб Чумі 1999
22   Аб Сэсар Монтэс 1997
23   Нап Ібраіма Канэ 1999
24   Аб Бруну Ланга (ар. Шавіш) 1997
25   Бр Луіш Машыміяну (ар. Ляцыё) 1999
29   Нап Марка Мілаванавіч 2003
38   Нап Люка Рамэра (ар. Мілян) 2004

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць