Альвара Нэгрэда

гішпанскі футбаліст

А́львара Нэгрэ́да Са́нчэс (па-гішпанску: Álvaro Negredo Sánchez; нарадзіўся 20 жніўня 1985 году, Мадрыд, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, нападнік клюбу «Вальядаліду» і былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Альвара Нэгрэда
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 жніўня 1985(1985-08-20)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост 186 см
Вага 87 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Вальядалід
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005
2005—2007
2007—2009
2009
2009—2013
2013—2015
2014—2015
2015—2017
2016—2017
2017—2018
2018—2020
2020—2024
2024—
Раё Вальекана
Рэал Мадрыд Кастыльля
Альмэрыя
Рэал Мадрыд
Сэвільля
Манчэстэр Сіці
Валенсія (арэнда)
Валенсія
Мідлзбра (арэнда)
Бэшыкташ
Аль-Наср
Кадыс
Рэал Вальядалід
12 (1)
65 (22)
70 (31)
0 (0)
139 (70)
32 (9)
30 (5)
25 (5)
36 (9)
35 (9)
36 (25)
97 (16)
1 (0)
Зборныя
2009—2013 Гішпанія 21 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 лютага 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

У сэзонах 2007—2008 і 2008—2009 гадоў Альвара станавіўся найлепшым бамбардзірам «Альмэрыі», забіўшы 13 і 19 мячоў адпаведна[4]. У ліпені 2009 году перайшоў у склад мадрыдзкага «Рэалу» за 5 млн эўра.

21 жніўня 2009 году Нэгрэда афіцыйна стаў гульцом «Сэвільлі». Сума ўгоды не паведамляецца, але, паводле чуткаў, яна склала каля 15-ці мільёнаў эўра. «Галяктыкас» пакінулі за сабой права выкупіць форварда на працягу двух гадоў.

19 ліпеня 2013 году «Манчэстэр Сіці» абвесьціў аб падпісаньні з Нэгрэда чатырохгадовага кантракту, як паведамляецца, сума трансэфру склала 16,4 млн фунтаў стэрлінгаў[5]. У клюб Прэм’ер-Лігі неўзабаве папоўніў аднаклюбнік Альвара Хэсус Навас.

Нэгрэда дэбютаваў у ангельскай лізе 19 жніўня 2013 году, выйшаўшы на замену суайчыньніку Давіду Сыльву ў пераможным 4:0 хатнім матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд». Свой першы гол футбаліст забіў ужо ў наступным матчы 25 жніўня, аднак гэтае не дазволіла «мяшчанам» атрымаць перамогу ў «Кардыф Сіці» (2:3). 1 верасьня 2014 году Альвара перайшоў у склад «Валенсіі» на правах арэнды, аднак гішпанскі клюб, паводле пагадненьня, мае магчымасьць выкупіць у наступным трансфэр гульца.

Міжнародная рэдагаваць

6 кастрычніка 2009 году Нэгрэда атрымаў свой ​​першы выклік у зборную Гішпаніі ад Вісэнтэ дэль Боске, у матчы кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2010 году супраць зборнай Армэніі, з-за траўмаў Давіда Вільлі й Даніеля Гуісы. Дэбютаваў замяніўшы ў гэтым матчы Фэрнанда Торэса ў пачатку другога тайма.

Дасягненьні рэдагаваць

«Сэвільля»:

«Манчэстэр Сіці»:

«Аль-Наср»:

Гішпанія:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Álvaro Negredo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в NEGREDO alvaro sanchez // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Álvaro Negredo Sánchez // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Испания. Альваро Негредо. championat.ru
  5. ^ City tie up Negredo deal. Sun+

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць