Альбрэхт Альтдорфэр

Альбрэхт Альтдорфэр (ням. Albrecht Altdorfer; 1480, Рэгенсбург — 14 лютага 1538) — нямецкі мастак, графік і архітэктар. Пісаў рэлігійныя і алегарычныя карціны, першым у эўрапейскім малярстве ствараў пэйзаж без фігур. Кіраўнік і найвыдатнейшы прадстаўнік Дунайскай школы малярства.

Альбрэхт Альтдорфэр
Дата нараджэньня 1480[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 лютага 1538(1538-02-12)[7][8][9][…]
Месца сьмерці
Занятак маляр, архітэктар, ілюмінатар рукапісаў, мастак-гравэр, гравэр па медзі, будаўнік
Навуковая сфэра малярства і архітэктура
Плынь нямецкае Адраджэньне[d]
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся каля 1480 году ў Рэгенсбургу, дзе яго бацька Ульрых Альтдорфэр некалькімі гадамі раней атрымаў статус мяшчаніна (у 1491 годзе бацька праз фінансавыя цяжкасьці адмовіўся ад рэгенсбурскага грамадзянства і пакінуў места).

У 1505 годзе аднавіў грамадзянства ў Рэгенсбургу. У 1507 годзе ўпершыню пачаў ставіць свой подпіс на гравюрах, створаных з імітацыяй знакамітай манаграмы Альбрэхта Дурэра.

У 1517 годзе, будучы вядомым грамадзянінам і мяючы заказы ад караля Максыміліяна I, стаў сябрам мескай рады. У 1526 годзе атрымаў пасаду галоўнага архітэктара Рэгенсбургу.

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Albrecht Altdorfer (дац.)
  2. ^ Albrecht Altdorfer // KulturNav (анг.) — 2015.
  3. ^ Albrecht Altdorfer // RKDartists (нід.)
  4. ^ Altdorfer, Albrecht (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 1. — P. 763.
  5. ^ а б Альторфер, Альбрехт (рас.) // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 584.
  6. ^ Альтдорферъ (рас.) // Энциклопедический лексиконСПб: 1835. — Т. 2. — С. 35.
  7. ^ RKDartists (нід.)
  8. ^ Albrecht Altdorfer // Encyclopædia Britannica (анг.)
  9. ^ Albrecht Altdorfer // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.