Альбанцы (па-альбанску: shqiptaret) — балканскі народ, асноўнае насельніцтва Альбаніі й некаторых сумежных тэрыторыяў (сэрбскі аўтаномны край Косава і Мэтохія, паўночны Эпір, і г. д.), а таксама пражываюць у паўночна-заходніх раёнах Паўночнай Македоніі, Сэрбіі й іншых краінах.

Малады альбанец. Акварэль Люізы Дзюпрэ (1819).

Агульная колькасьць 8 мільёнаў чалавек. Каля 80 % вернікаў альбанцаў мусульмане, астатнія ў асноўным праваслаўныя (існуе аўтакефальная Альбанская праваслаўная царква) і каталікі. У пэрыяд кіраваньня Энвэра Ходжы ў Альбаніі сілком укараняўся атэізм.