Алтэр Друянаў

жыдоўскі сіяніст, журналіст, перакладнік, фальклярыст

А́лтэр Друя́наў (па-габрэйску: אלתר דרויאנוב), сапраўднае імя Ашэр Абрагам Аба[1] (6 ліпеня 1870, Друя, Віленская губэрня Расейскай імпэрыі — 10 траўня 1938, Тэль Авіў, Брытанскі мандат у Палестыне) — жыдоўскі літаратар, рэдактар, журналіст, фальклярыст.

Алтэр Друянаў
па-габрэйску: אלתר דרויאנוב
Імя пры нараджэньні Ашэр Абрагам Аба
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст
Дата нараджэньня 6 ліпеня 1870
Месца нараджэньня Друя
Дата сьмерці 10 траўня 1938 (67 гадоў)
Месца сьмерці Тэль Авіў
Месца пахаваньня
Занятак пісьменьнік, перакладнік, журналіст

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў заможнай хасыдзкай сям’і рабіна і гандляра Гецэля (Пэсаха Эльякіма) Янкелевіча і Трайны Друянавых. Навучаўся ў Валожынскай ешыве, дзе далучыўся да прадвесьніка сіянісцкага рухуХібат Цыён“. У 1890 року пачаў супрацоўніцтва з іўрытамоўнай газэтай «Ха-Мэліц», дзе апублікаваў свой першы фэльетон.

Па сканчэньні навучаньня вярнуўся на радзіму, дзе займаўся камэрцыяй. Ажаніўся з Брахай Гальперын, зь якой пазнаёміўся ў Дзьвінску[2]. Да 1899 року публікаваў артыкулы і фэльетоны на іўрыце й ідышы ў розных пэрыядычных выданьнях. У 1900—1905 быў сакратаром адэскага Камітэту па засяленьні Палестыны. У 1906 эміграваў у Эрэц-Ісраэль, але ў 1909 вярнуўся ў Вільню і да 1914 рэдагаваў «Ха-Алам» (тады орган Усерасейскай сіянісцкай арганізацыі). У ваенным часе працаваў у адэскім Камітэце дапамогі жыдоўскім ахвярам вайны.

З 1918 у Адэсе супольна з Хаімам Нахманам Бялікам і Егошуа Ханам Раўніцкім(d) публікаваў пэрыядычныя зборнікі жыдоўскай фальклярыстыкі «Рэшумот» (вып. 1-4, Адэса — Бэрлін — Тэль-Авіў, 1918—1926).

З 1921 настала пасяліўся ў Эрэц-Ісраэлі.

Творчасьць рэдагаваць

Складальнік зборніку дакумэнтаў «Ктавім ле-талдот Хібат Цыён вэ-ішуў Эрец-Ісраэль» («Нататкі па гісторыі Хібат Цыён і засяленьні Палестыны»), выдадзеных у трох тамох у пэрыяд з 1919 па 1932). Вядомы як аўтар «Сэфэр ха-бдыха вэ-ха-хідуд» («Кніга жартаў і досьціпаў»), выдадзеных у трох тамох у пэрыяд з 1935 па 1938 рокі). У 1943—1945 пасьмяротна выйшаў двухтомнік ягоных твораў.

Выбраная бібліяграфія рэдагаваць

  • 1922 Сэфэр ха-бдыха вэ-ха-хідуд (Кніга жартаў і досьціпаў);
  • 1919—1932 Ктавім ле-талдот Хібат Цыён (Нататкі па гісторыі Хібат Цыён);
  • 1932 Ціянут бэ-Палянія (Сіянізм у Польшчы);
  • 1936 Сэфэр Тэль Авіў (Кніга Тэль Авіву).

Памяць рэдагаваць

Імем Алтэра Друянава названая вуліца ў Друі (былая Першамайская)[3].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Короли ищут жён в Двинске (рас.). Наша Газета (29 сакавіка 2007). Праверана 27 чэрвеня 2021 г.
  2. ^ Шуламит Шалит. Король еврейской шутки // Мишпоха. — 2004. — № 14.
  3. ^ Як жыве мястэчка, падзеленае на дзьве краіны Беларусьсю і Латвіяй. Радыё „Свабода“ (2017). Праверана 27 чэрвеня 2021 г.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць