Алесь Наўроцкі

беларускі пісьменьнік

Але́сь (Алякса́ндар) Пілі́павіч Наўро́цкі (12 лютага 1937 году, Давыдаўка Шацілавіцкага раёну — 24 красавіка 2012) — беларускі пісьменьнік.

Алесь Наўроцкі
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Але́сь Пілі́павіч Наўро́цкі
Нарадзіўся 12 лютага 1937
Давыдаўка,Шацілавіцкі раён
Памёр 24 красавіка 2012(2012-04-24) (75 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці лекар
Гады творчасьці 1972—1994
Жанр апавяданьне, паэзія
Мова беларуская мова[1] і расейская мова[1]

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся 12 лютага 1937 году ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Бабруйскую школу санітарных фэльчараў, Менскі мэдыцынскі інстытут. Працаваў лекарам участковай бальніцы на Хойніччыне. Сутыкнуўшыся з тым, што людзей па палітычных мэтах адпраўлялі ў псыхіятрычныя лякарні, выступаў супраць падобных мэтадаў. Пасьля пераехаў у Менск, працаваў на Менскай станцыі хуткай дапамогі. Тут разышоўся з жонкай, пасьля паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Там трапіў у псыхіятрычную лякарню. У знак пратэсту супраць ужыцьця псыхіятрыі ў палітычных мэтах ў 1976 годзе выйшаў з Саюзу пісьменьнікаў. Па вяртаньні з Масквы ня здолеў знайсьці працы. Спрабаваў выехаць за мяжу, але яго не выпусьцілі.

У 1990 годзе выступіў на зьезьдзе Саюзу пісьменьнікаў з патрабаваньнем ад уладаў палітычнай рэабілітацыі.

Творчасьць рэдагаваць

Першы зборнік вершаў «Неба ўсьміхаецца маланкаю» выйшаў у 1962 годзе. У 1976 годзе выйшаў зборнік апавяданьняў «Валун». У час перабудовы выйшаў зборнік паэзіі за дваццаць гадоў «Пакаленьні і папялішчы» (1990). У 1994 годзе выйшаў расейскамоўны раман «Валун».

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Сяргей Макарэвіч. Ахвяра псіхіятрычных Курапат // «Наша Ніва» №41 (687) 3 лістапада 2010