Алесь (Аляксандар) Ільліч[2] Анціпенка (нарадзіўся ў 1953 годзе ў Слаўгарадзе, Магілёўская вобласьць) — беларускі філёзаф і мэдыааналітык. Кандыдат філязофскіх навук.

Алесь Анціпенка
Род дзейнасьці філёзаф, мэдыааналітык
Дата нараджэньня 1953
Месца нараджэньня Слаўгарад, Магілёўская вобласьць, БССР, СССР
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, філёзаф, журналіст
Навуковая сфэра літаратура[1] і філязофія[1]
Месца працы

Біяграфія рэдагаваць

У 1975 годзе скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, у 1982 годзе — асьпірантуру Інстытуту філязофіі і права НАН Беларусі. У 1986 годзе абараніў дысэртацыю на тэму «Сацыякультурны і нарматыўна-экалягічны аспэкты дасьледаваньня ўзаемадачыненьняў чалавека і прыроды». Працаваў у названым інстытуце, Нацыянальным цэнтры імя Ф. Скарыны, Беларускім фондзе Сораса. Аўтар шматлікіх публікацыяў у Беларусі і па-за яе межамі.

Былы кіраўнік «Беларускага Калегіюму», сябра БАЖ, сузаснавальнік і сябра Рады Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў.

Бібліяграфія рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць