Ален Гінзбэрг (па-ангельску: Allen Ginsberg; 3 чэрвеня 1926, Ньюарк, Нью-Джэрзі, ЗША — 5 красавіка 1997, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі паэт, адзін зь лідэраў Біт-пакаленьня.

Ален Гінзбэрг
Allen Ginsberg
Ален Гінзбэрг у 1985 годзе
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1926
Ньюарк, Нью-Джэрзі, ЗША
Памёр 5 красавіка 1997
Нью-Ёрк, ЗША
Пахаваны
Бацькі Луіс Гінзбэрг[d][2]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт
Кірунак літаратура разьбітага пакаленьня
Жанр размоўны жанр[d][3]
Мова ангельская
Прэміі Нацыянальная кніжная прэмія ЗША (1974)
Узнагароды
Подпіс
https://allenginsberg.org

Біяграфія рэдагаваць

Ален Гінзбэрг нарадзіўся ў Ньюарку, а вырас непадалёк ад Патэрсана ў штаце Нью-Джэрзі ў габрэйскай сям’і. Бацька Луіс быў пісьменьнікам і настаўнікам. Маці Наомі эмігравала ў Амэрыку з Расеі, яна мела камуністычныя погляды й часта вадзіла сына Алена на камуністычныя сходкі. Неўзабаве ён таксама зрабіўся перакананым камуністам. Калі Ален быў яшчэ хлопчыкам, маці пачала пакутаваць на псыхічную хваробу. Пасьля спробы самагубства Наомі зьмясьцілі ў клініку для псыхічна хворых, практычна ўсё юнацтва Алена яна правяла ў клініках. Наомі памерла ў 1956 годзе, і над ейнай магілай ня сказалі кадыш, таму што сабралася менш за дзесяць мужчынаў-габрэяў. Пасьля сьмерці маці Ален Гінзбэрг атрымаў ейны ліст у адказ на «Сковыт», які паэт ёй даслаў. Уражаньні А. Гінзбэрга ад стасункаў з маці, ейнай хваробы й сьмерці леглі ў аснову двух ягоных асноўных вершаў: «Сковыт» і «Кадыш па Наомі Гінзбэрг (1984—1956)».

У першы год навучаньня ў Калюмбійскім унівэрсытэце Ален Гінзбэрг пазнаёміўся з Ўільямам Бэраўзам, Джэкам Кэруакам і Джонам Клеланам Голмзам. Іх аб’яднала захапленьне патэнцыялам амэрыканскай моладзі, што існаваў па-за строгімі канфармісцкімі рамкамі пасьляваеннай Амэрыкі. Кар і Гінзбэрг часьцяком разважалі пра гэтак званае «новае бачаньне» літаратуры й Амэрыкі. У нью-ёрцкім бары Ален Гінзбэрг пазнаёміўся з Грэгары Корсам, які нядаўна выйшаў з турмы. У 1954 годзе ў Сан-Францыска Ален Гінзбэрг сустрэў Пітэра Арлоўскага, зь якім пражыў усё жыцьцё. У 1959 разам з Джонам Келі, Бобам Каўфманам і іншымі заснаваў паэтычны часопіс Beatitude.

7 кастрычніка 1955 году ў «Шасьці галерэях» у Сан-Францыска адбылася адна з найважнейшых падзеяў эпохі Біт-пакаленьня, вядомая пад назвай чытаньняў у «Шасьці галерэях». Тады адбылася першая публічная прэзэнтацыя верша Алена Гінзбэрга «Сковыт», які прынёс яму сусьветную славу. Падзеі гэтага вечара апісаў у сваім рамане «Бадзягі Дгармы» Джэк Кэруак. Кніга «Сковыт і іншыя вершы» выйшла ў 1956 годзе ў выдавецтве City Lights Bookstore і спачатку была забароненая празь непрыстойнасьць. Аднак выдавецтва выйграла судовую справу, адстаяўшы думку, што творы з кнігі маюць мастацкую каштоўнасьць.

У 1957 годзе Гінзбэрг разам з Арлоўскім пераехалі ў Парыж да Корсы, які паказаў ім занядбаны дом, што ў будучыні ператворыцца ў Beat Hotel. У хуткім часе да кампаніі далучыўся Бэроўз і іншыя. Тут Гінзбэрг скончыў верш «Кадыш», Корса напісаў «Бомбу» і «Жаніцьбу», Бэроўз з папярэдніх запісаў сабраў раман «Голы сьняданак». Beat Hotel закрыўся ў 1963 годзе. У траўні 1965 году Гінзбэрг пераехаў у Лёндан, дзе прапаноўваў свае чытаньні ў любым месцы задарма. Пасьля чытаньняў у кнігарні Better Books у Альбэрт-Холе прайшло «Міжнароднае паэтычнае ўвасабленьне», якое сабрала больш за 7 тысячаў слухачоў. Гінзбэрг актыўна займаўся грамадзка-палітычнымі справамі, доўгія гады ўдзельнічаў у палітычных пратэстах супраць шэрагу падзеяў, пачынаючы з вайны ў Віетнаме й заканчваючы кампаніямі па барацьбе з наркотыкамі. Паводле рэлігійных перакананьняў быў будыстам.

У 1970-х гадох Гінзбэрг перанёс два міні-інсульты, тады ж у яго дыягнаставалі хваробу Рэйно. Лічыцца, што яго апошнія публічныя паэтычныя чытаньні прайшлі ў кнігарні Booksmith у Сан-Францыска ў сьнежні 1996 году. Ален Гінзбэрг памёр у Нью-Ёрку ў атачэньні сям’і й сяброў, пакутуючы на рак печані, якім ускладніўся гепатыт.

Прэміі й узнагароды рэдагаваць

  • Нацыянальная кніжная прэмія ЗША (1974)
  • Прэмія «Залаты вянок» (1986)
  • Мэдаль Рыцара навукі й мастацтва Францускага міністэрства культуры

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць