Аленьчыкавыя

сямейства сысуноў

Аленьчыкавыя (Tragulidae) — сямейства клясы сысуноў; уключае 3 сучасныя роды і 10 сучасных відаў. Гэтыя жывёлы насяляюць Паўднёва-Ўсходнюю Азію і Афрыку. Самыя раньнія аленьчыкавыя вядомыя зь позьняга эацэна Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Яны былі шырока распаўсюджаныя і пасьпяховыя да міяцэна[1][2].

Аленьчыкавыя
Tragulus kanchil
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадПарнакапытныя (Artiodactyla)
ПадатрадЖуйкавыя (Ruminantia)
СямействаАленьчыкавыя
Бінамінальная намэнклятура
Tragulidae
H. Milne-Edwards, 1864

Гэта маленькія жывёлы, 2,3–4,6 кг. Іх поўсьць мае адценьне карычневага зьверху і белага зьнізу. На целе могуць быць белыя плямы і палосы. Іх цела выглядае кароткім і кампактным, а ногі — худымі. У іх адсутнічаюць залозы, агульныя для многіх прадстаўнікоў іх атрада. Рогі таксама адсутнічаюць. Іклы буйныя і выгнутыя ў самцоў, меншыя ў самак. Зубная формула: 0/3, 1/1, 3/3, 3/3 = 34. Страўнік 3-камерны[1][2].

Гэта звычайна адзіночныя і начныя жывёлы, якія жывуць у густой расьліннасьці на лясной падсьцілцы. Яны ў першую чаргу траваедныя (ядуць травы, лісьце, садавіну), але ядуць і бесхрыбетных, дробных сысуноў, а часам харчуюцца і падлай[1][2].

Сыстэматыка рэдагаваць

Аленьчыкавыя (Tragulidae)

  • род Hyemoschus
    • від Hyemoschus aquaticus
  • род Moschiola
    • віды: M. indica, M. kathygre, M. meminna
  • род аленьчык[3] (Tragulus)
    • віды: T. javanicus, T. kanchil, T. napu, T. nigricans, T. versicolor, T. williamsoni
  • вымерлыя роды: †Afrotragulus, †Archaeotragulus, ?†Choilodon, †Cryptomeryx, †Dorcabune, †Dorcatherium, †Hyomoschus, †Iberomeryx, †Krabimeryx, †Siamotragulus, †Yunnanotherium

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Myers P. (2001) Tragulidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 08.03.2021 г.
  2. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 347, 348. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)
  3. ^ Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — 71 с.