Але́на Гео́ргіеўна Лось (22 студзеня 1933, Вільня, Польшча — 14 ліпеня 2013, Менск, Беларусь) — беларуская мастачка, графік.

Алена Лось
Дата нараджэньня 22 студзеня 1933
Месца нараджэньня Вільня
Дата сьмерці 14 ліпеня 2013(2013-07-14) (80 гадоў)
Месца сьмерці Менск
Адукацыя Дзяржаўны мастацкі інстытут Летувіскай ССР
Месца вучобы
Занятак мастачка, графік
Навуковая сфэра выяўленчае мастацтва
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзілася 22 студзеня[1] 1933 року ў Вільні. Дзіцячыя гады правяла ў мястэчку Лыскаве, потым у Магілёўцах і Ружанах на Пружаншчыне. У 1948 сям’я вярнулася ў Вільню.

Тут Алена скончыла Дзяржаўны мастацкі інстытут Летувіскай ССР (1955). Ажанілася з мастаком Гары Якубені, зь якім пазнаёмілася ў Маскве. У 1956—1957 працавала мастаком у Вышэйшай партшколе і выдавецтвах Летувіскай ССР[1]. Пасьля пераехала ў Менск.

Чалец Саюзу мастакоў з 1963. Сяброўка мастацкай суполкі «Пагоня»[2].

Памерла 14 ліпеня 2013 року ў Менску[3].

Творчасьць рэдагаваць

У мастацкіх выставах удзельнічае з 1960. Вядомая пераважна як мастак дзіцячых кніг. Працуе таксама ў станковай графіцы. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Літаратурных музэях Янкі Купалы і Якуба Коласа (усе — Менск), Пружанскім палацыку[3], фондах Міністэрства культуры Расеі і Беларускага саюзу мастакоў, Трацьцякоўскай галерэі, «Цэнтральным Доме мастака», мэмарыяльным музэі А. Пушкіна (усе — Масква)[4].

Працы экспанаваліся на міжнародных выставах кніжнай графікі ў Японіі, Манголіі, Чэхаславаччыне, Румыніі, Канадзе, Польшчы і інш.

Выдала ўласную кнігу для дзетак «Дзесяць дзён у Барку» (1984)[5].

Да 600-годзьдзя Грунвальдзкае бітвы выканала рэканструкцыі сьцягоў Віленскай, Менскай і Смаленскай харугваў, і Вітаўтавае харугвы з гербам «Калёны». Гэтыя сьцягі меліся прыняць удзел у сьвяткаваньні 600-годзьдзя на Грунвальдзкім полі[6].

Аздобленыя кнігі рэдагаваць

  • У. Караткевіч «Блакіт і золата дня» (1960)
  • А. Якімовіч «Вераб’ёвы госьці» (1960)
  • Д. Бічэль «Дзявочае сэрца» (1961), «Дзічка» (1971), «Габрынька і Габрусь» (1985)
  • Хведорович, М. Солнечный зайчик : [стихи: для среднего возраста: авторизованный перевод с белорусского] / [художники: Е. Лось и Г. Якубени]. — Минск: Беларусь, 1964. — 46 с. — 50 000 ас.
  • В. Вітка «Дударык» (1964), «Ладачкі-ладкі» (1977)
  • З. Бядуля «Скарб» (1965, 1975)
  • А. Дзеружынскі «Кую-кую ножку» (1967), «Смешкі і пацешкі» (1968), «Добры ветрык: выбранае» (1969), «Вяселікі: выбранае» (1979)
  • Зборнік казак «З рога ўсяго многа» (1968)
  • М. Корзун «Тры сонцы» (1971)
  • Н. Гілевіч «Загадкі» (1971)
  • Беларуская народная казка «Залатая яблынька» (1974)
  • Я. Гримм «Сказки» (1978)
  • А. Пушкін «Руслан і Людміла» (1978)
  • Дятел дуб долбил : скороговорки: для детей дошкольного возраста / составитель Л.М.Сукач; [художник Е.Лось]. — Минск: Мастацкая літаратура, 1980. — 1 с.
  • «Der goldene Apfelbaum: belorussisches Volksmärchen» (1981)
  • В. Лукша «Крылаты цэх» (1982)
  • Казка П. Яршова «Канёк-гарбунок» (1983)
  • В. Зуёнак «Шапка-ўсёвідзімка» (1983)
  • Шел Егор через двор : скороговорки: [для дошкольного возраста / составитель Л. М. Сукач; художник Е. Лось]. — Минск: Мастацкая літаратура, 1980. (сложенный в 8 с,) — 500 000 ас.
  • Драгунский, В. Ю. Денискины рассказы : [Для мл. шк. возраста] / [Худож. Е. Лось]. — Мн.: Юнацтва, 1986. — 301 с. — 500 000 ас.
  • «Слова пра паход Ігаравы» склад. В. А. Чамярыцкі (1986)
  • «Les pommes d’or: conte populaire biélorusse» (1986)
  • В. Іпатава «За морам Хвалынскім» (1989)
  • У. Ягоўдзік «Грыбок, грыбок, выстаў лабок» (1997), «Бабуліна варта» (1999), «Адмірал і яго каманда» (2008), «Вочы Зямлі» (2008), «Па слядах ваўка» (2010)
  • Шматлікія нізкі ілюстрацыяў да беларускіх народных казак

Станковыя сэрыі рэдагаваць

  • «Дзеці Белавежы» (1966)
  • «Палесьсе» (1970)
  • «Людзі на Прыпяці» (1973)
  • «Песьні заходніх славянаў» (1974)
  • «Кветкі Полаччыны» (1974)
  • «Грай аб долі шчасьлівай, дудка беларуская» (1975)
  • «Радасьць працы» (1976)
  • «Партрэты беларускіх пісьменьнікаў» (1979)
  • «Пад палескімі дубамі» (1981)
  • на ляўкоўскія вершы Я. Купалы (1982)
  • «Птушкі над горадам» (1983)
  • «Палескія матывы»
  • «Надзея»
  • «Ружанскія паданьні»
  • «Калыханкі»

Узнагароды рэдагаваць

  • Дыплём імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» і дыплём 1-й ступені на Ўсесаюзным конкурсе кнігі (1978) — за аздабленьне кнігі В. Віткі «Ладачкі-ладкі»
  • Мэдаль Францішка Скарыны (2003)[7]
  • Бронзавы мэдаль ВДНГ[1]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Лось Елена Георгиевна (рас.) Персоны. Артру.инфо. Праверана 14 кастрычніка 2011 г. Архіўная копія ад 22 лістапада 2011 г.
  2. ^ ПАГОНЯ: мастакі. Беларускі саюз мастакоўПраверана 14 кастрычніка 2011 г.
  3. ^ а б Сяргей Чыгрын. Ня стала мастачкі Алены Лось // Новы час, 16 ліпеня 2013 г. Праверана 17 ліпеня 2013 г.
  4. ^ Прэзентацыя выставы Алены Лось. Пружанскі палацык (15 сьнежня 2008). Праверана 14 кастрычніка 2011 г.
  5. ^ Лось А.Г. Дзесяць дзён у Барку. — Мн.: Юнацтва, 1984. — 24 с. — 20 000 ас.
  6. ^ Аляксей Хадыка. (16 ліпеня 2010) Гістарычнае рэха Грунвальда. «Новы час». Архіўная копія
  7. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №526 19 лістапада 2003 «Аб узнагароджаньні А.Г. Лось і Р.Я. Ландарскага дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь». Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 17 ліпеня 2013 г.

Літаратура рэдагаваць

  • Алена Георгіеўна Лось // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 418.
  • Алена Лось: жывапіс, графіка [альбом] / укладальнік У. Ягоўдзік. — Мн.: М. Ягоўдзік, 2009. — 77 с. — ISBN 978-985-6691-18-1
  • Уладзімір Ягоўдзік. «Каб не маўчала душа…» // Наша вера. — 2007. — № 4 (42).

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць