Алена Кіш

беларуская мастачка-прымітывістка

Але́на Андрэ́еўна Кіш (1889 ці 1896 — 1949) — беларуская мастачка-прымітывістка з Слуцкага раёну, аўтарка маляваных дываноў. Значная калекцыя твораў захоўваецца ў архівах Заслаўскага гісторыка-культурнага музэю. Працы Алены Кіш, як і зьвесткі пра яе жыцьцё, былі сабраныя праз значны час пасьля яе сьмерці па ініцыятыве мастака Ўладзімера Басалыгі, які бачыў размаляваныя ёю дываны ў дзяцінстве.

Алена Кіш
Дата нараджэньня 1889(1889)
Месца нараджэньня Раманаў, Слуцкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 1949(1949)
Прычына сьмерці утапленьне[d]
Занятак мастачка

Імя Алены Кіш унесена ў Сусьветную энцыкляпэдыю наіўнага мастацтва як імя найвыбітнай прадстаўніцы беларускага прымітывізму.[1]

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзілася ў 1889 годзе ў мястэчку Раманаве на Случчыне. Пасьля Нямецка-савецкай вайны і сьмерці бацькоў, разам з братамі й сёстрамі перабралася ў вёску Грозаў да сястры, якая выйшла замуж.[2] Мастачка-вандроўніца, значную частку жыцьця хадзіла зь вёскі ў вёску і малявала дываны за калавак хлеба ці за бульбу. Людзям падабаліся яе дываны, і яны пускалі Алену да сябе дамоў падчас выкананьня працы. Ствараючы свае маляванкі, Алена сьпявала народныя песьні.[3] Але зь цягам часу цікавасьць вяскоўцаў да рукадзельных маляванак зьнікла, і Алена засталася без замоваў. У 1949 годзе яна скончыла жыцьцё самагубствам, кінуўшыся ў раку.

Творчасьць рэдагаваць

Дываны з казачна-экзатычнымі сюжэтамі («Ліст да каханага», «Дзева на водах», «Рай», «У райскім садзе» і інш. прадстаўлены ў шматлікіх варыянтах[4]), адметныя кампазыцыйным майстэрствам, своеасаблівым бачаньнем і ўнікальнай вобразнасьцю. Існуе меркаваньне, што зьмест твораў Алены Кіш зьвязаны зь біяграфіяй мастачкі і яўленьнем пра «жаночую долю» і мару пра «рай»[5]. Блізкасьць да мясцовай традыцыйнай размалёўкі выявілася ў дэкаратыўнасьці прапрацаваных дэталяў, лякальнасьці колераў, шырокім выкарыстаньні расьлінных элемэнтаў, акаймоўцы дываноў.

У сьнежні 2013 году адбылася выстава маляваных дываноў Алены Кіш «На шчасьце» са збору Заслаўскага музэю ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Выстава была падрыхтаваная мастацтвазнаўцам Тацянай Бембель разам зь беларускім мэцэнатам Канстанцінам Цэрэтэлі[6] (рас.). Адкрываў вэрнісаж дырэктар гісторыка-культурнага музэю-запаведніку «Заслаўе», мастацтвазнаўца Мікалай Паграноўскі[7].

Памяць рэдагаваць

  • У 1996 годзе, да 100-годзьдзя з дня нараджэньня мастачкі, РУП «Белпошта» выпусціла памятны мастацкі канвэрт з арыгінальнай маркай.
  • У 2010-м годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» была створана дакумэнтальная стужка пра лёс мастачкі Алены Кіш «Маляваны рай»[8], рэж. Галіна Адамовіч.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Саламаціна, І., Кухарчык, Н. Яна была. 16 жанчын, якія сталі часткай гісторыі Беларусі. — Мн.: Галіяфы, 2019 — С. 45
  2. ^ Саламаціна, І., Кухарчык, Н. Яна была. 16 жанчын, якія сталі часткай гісторыі Беларусі. — Мн.: Галіяфы, 2019 — С. 42
  3. ^ Саламаціна, І., Кухарчык, Н. Яна была. 16 жанчын, якія сталі часткай гісторыі Беларусі. — Мн.: Галіяфы, 2019 — С. 44
  4. ^ У. Басалыга. Не пагарджаць сьвятым сваім мінулым // «Мастацтва». 1992. № 12. С. 50-52.
  5. ^ Оксана Коврик. Женский лик белорусской маляванкі // Женщины на краю Европы. Сб. статей. Ред. Е Гапова. Минск: ЕГУ, 2003. С.364-378.
  6. ^ Константин Церетели: как сочетаются грузинский лев и белорусский банк
  7. ^ Выставка «маляванок» Алены Киш: произведения искусства, которые теперь пылятся на чердаках (рас.)
  8. ^ Беларусьфільм: Фільмаграфія

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць