Александрыя (футбольны клюб)

украінскі футбольны клюб

«Александрыя» (па-ўкраінску: Олександрія) — украінскі футбольны клюб з гораду Александрыі. Заснаваны ў 1948 годзе.

Александрыя
Поўная назва ФК Олександрія
Заснаваны 1948
Горад Александрыя, Украіна
Стадыён Ніка
Умяшчальнасьць: 7000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 6 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fco.com.ua (укр.)

Гісторыя рэдагаваць

Клюб быў заснаваны пасьля Другой сусьветнай вайны і меў назву «Шахтар», якая прадстаўляла мясцовае вугальнае прадпрыемства на нацыянальным узроўні ў першынстве калектываў фізычнае культуры. Пачатак быў няўдалым, бо ў першым сэзоне шахтары трывалі 7 паразаў у 7 матчах, заняўшы выніковае восьмае месца, а праз год зноўку каманда скончыла сэзон на восьмым месцы, але ўжо сярод дзесяці камандаў. У выніку клюб правёў наступныя тры сэзоны ў другой групе чэмпіянату калектываў фізычнае культуры. Александрыйцы аднавілі свае выступы ў аматарскім чэмпіянаце СССР з 1956 году.

У 1960 і 1961 гадох, як рэгіянальны чэмпіён, «Шахтар» двойчы беспасьпяхова згуляў супраць кіраваградзкай «Зоркі» ў пераходных матчах за права гуляць у клясе Б. На пачатку сэзону 1962 году клюб быў далучаны да розыгрышу чэмпіянату СССР клясы Б. Свой першы матч клюб згуляў у розыгрышу Кубку СССР 9 траўня 1962 году ў Александрыі супраць ровенскага «Калгасьніка». «Шахтар» здабыў перамогу ў тым матчы зь лікам 4:3. На наступным этапе 1/128 фіналу 21 траўня ў Запарожжы александрыйскі клюб трываў паразу ад мясцовага «Мэталюргу» зь лікам 1:2. Усяго «Шахтар» 5 разоў удзельнічаў у розыгрышу Кубка СССР. Першыя тры сэзоне ў чэмпіянаце СССР клюб змагаўся за захаваньне месца ў дывізіёне, а пазьней александрыйцы сталі моцным клюбам сярэдзіны табліцы. Апошні матч ў розыгрышах Кубка СССР шахтары правялі 27 красавіка 1966 году ў Александрыі супраць «Крыўбасу», дзе гаспадары саступілі зь лікам 0:2. Самая пасьпяховая камандай клюбу была каманда 1968 году, калі ў фінальным турніры за права гуляць у другой групе клясы А «Шахтар» заняў восьмае месца. У клясе Б каманда гуляла 9 сэзонаў.

Пасьля чарговай рэарганізацыі чэмпіянату СССР «Шахтар» страціў статус каманды майстроў і на працягу 18 гадоў выступаў ў савецкіх спаборніцтвах сярод фізкультурных камандаў. Чатыры разы на гэтым турніры «Шахтар» быў другім, у 1973, 1974, 1975 і 1989 гадох, і адзін раз трэцім у 1972 годзе ў сваёй зоне. Да таго ж клюб аднойчы прабіўся у фінал аматарскага кубка УССР 1974 году, дзе саступіў трафэй львоўскаму «Сокалу», 0:0 і 0:1.

У 1991 годзе клюб з новай назвай «Паліграфтэхніка» дэбютаваў у спаборніцтвах незалеэнай Украіны, распачаўшы з трэцяга дывізіну, дзе адразу стаў пераможцам сваёй зоны, а на фінальным турніры, які прайшоў у Марыюпалі, стала бронзавым прызэрам лігі, што дало клюбу права выступаць у Першай лізе нацыянальнага чэмпіянату Ўкраіны. Свой першы матч у новай лізе каманда правяла 14 сакавіка 1992 году ў Александрыі супраць чаркаскага «Дняпра». Гульня скончылася перамогай александрыйцаў зь лікам 3:1. У час незалежнасьці александрыйцы былі дастаткова пасьпяховымі ў першай лізе за выняткам сэзонаў 1996—1997 і 1997—1998 гадоў, бо клюб не апускаўся ніжэй за восьмае месца ў турнірнай табліцы. У сэзоне 2000—2001 гадоў клюб заняў трэцяе месца і атрымаў права выступаць у элітным дывізіёне чэмпіянату Ўкраіны. «Паліграфтэхніка» два сэзоны запар здолела захаваць прапіску ў найвышэйшай лізе, двойчы займаючы 13-е месца. Па выніках сэзону 2001—2002 гадоў у Кіеве давялося згуляць пераходны матч супраць жытомірскага «Палесься», у якім александрыйцы былі мацнейшыя за суперніка зь лікам 1:0. Аднак, празь фінансавыя цяжкасьці у 2003 годзе клюб быў вымушана прыпыніць свае выступы ў элітным дывізіёне. Ужо з новым назовам «Александрыя» ў сэзоне 2004—2005 гадоў пачала свой новы ўздым.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Віктар Доўгі 2004
4   Аб Антон Краўчанка 1991
5   Аб Раман Саўчанка (ар. Шахтар) 2004
6   ПА Кірыл Кавалец (капітан) 1993
8   ПА Кірыл Сігееў (ар. Шахтар) 2004
9   ПА Уладзіслаў Калітвінцаў 1993
10   Нап Андрэй Кулакоў 1999
11   Нап Арцём Шулянскі 2001
14   ПА Арцём Кулакоўскі (ар. Ворскла) 2002
16   ПА Багдан Білашэўскі 2000
18   Аб Сяргей Логінаў 1990
19   ПА Радзівон Плакса 2002
20   ПА Данііл Вашчанка 2005
21   ПА Аляксандар Бяляеў 1999
22   Аб Даніл Скарко 2002
23   Нап Жэавані Рэйс 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24   Аб Аляксандар Мартынюк 2001
25   ПА Іван Калюжны 1998
26   Аб Мігел Кампуш 1996
30   Аб Юры Капына 1996
33   Нап Жуан Алвіна 2003
38   ПА Мэдысан Хуліё 1997
44   Бр Сяргей Ермакоў 2002
55   ПА Яўген Сьмірны 1998
70   ПА Дзяніс Кастышын 1997
71   ПА Дзяніс Шостак 2003
73   Нап Багдан Кабзар 2002
77   Бр Мікіта Шаўчэнка 1993
88   Нап Уладзіслаў Пагарылы 2003
91   ПА Мікола Міхайленка (ар. Дынама К.) 2001
99   Нап Дэ (ар. Марыегамн) 1998

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць