Але́г Вале́р’евіч Ляшко́ (па-ўкраінску: Оле́г Вале́рійович Ляшко́; нарадзіўся 3 сьнежня 1972 году, Чарнігаў, Украінская ССР, СССР) — украінскі дзяржаўны дзяяч, дэпутат Вярхоўнае рады. Кіраўнік Радыкальнае партыі Алега Ляшко[1].

Алег Ляшко
Алег Ляшко выступае на Майдане ў красавіку 2014 году
Алег Ляшко выступае на Майдане ў красавіку 2014 году
дэпутат Вярхоўнае Рады Ўкраіны
27 лістапада 2014 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Пятро Парашэнка
Прэм’ер-міністар: Арсень Яцанюк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 сьнежня 1972 (51 год)
Чарнігаў,
Украінская ССР,
СССР
Партыя: Радыкальная партыя Алега Ляшко
Сужэнец: Расіта
Дзеці: Уладзіслава
Адукацыя: вышэйшая, юрыст
Узнагароды:
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ляшко (неадназначнасьць).

Дзяцінства, маладосьць рэдагаваць

Нарадзіўся ў месьце Чарнігаве. Вучыўся ў школе-інтэрнаце. Улетку яго забіралі ў вёску Лізаўка, што ў Луганскай вобласьці[2]. У 1998 року закончыў юрыдычны факультэт Харкаўскага настаўніцкага ўнівэрсытэту імя Рыгора Скаварады. З 2 чэрвеня 2018 году жанаты, жану клічуць Расіта[3]. Да вясельля жыў з будучай жонкай 20 год, за гэты час яна нарадзіла яму дачку[4].

Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны (2014, 2019).

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Алег Ляшкосховішча мультымэдыйных матэрыялаў