Алег Аляксандравіч Ладкін (рас. Олег Александрович Ладкин; 1936, с. Новашыпунова, Алтайскі край, Расея) — архітэктар. Сябар Саюзу архітэктараў Беларусі (з 1971 году).

Атрымаў найбольшую вядомасьць як аўтар праекту г.зв. «Дома Чыжа» ў Менску.

Біяграфія рэдагаваць

Скончыў у 1966 годзе Новасыбірскі інжынэрна-будаўнічы інстытут. З 1966 году працаваў асыстэнтам у НІБІ, па землятрусе ў Ташкенце ў 1966—1968 гадох працаваў на аднаўленьні места, у 1968—1971 гадох у ДПІ «Алмаатадзіпрагар» у Алма-Аце.

У 1971 годзе пры спрыяньні савецкіх уладаў, якія праводзілі палітыку маскалізацыі Беларусі[a], пераехаў з жонкай у Менск. У 1971—1999 гадох быў галоўным архітэктарам праектаў у ДПІ «Менскпраект», у 1974—1976 гадох кіраваў майстэрняй «БелНДІПгорадабудаўніцтва». З 1991 году дырэктар «Творчай майстэрні архітэктара Ладкіна А. А.»[1].

Працы рэдагаваць

 
«Дом Чыжа», несупастаўляльны паводле маштабаў з гістарычным Траецкім прадмесьцем

У якасьці аўтара (галоўнага архітэктара праектаў) запраектаваў і рэалізаваў больш за 50 аб’ектаў жытлова-грамадзянскага прызначэньня празь дзяржаўныя ўстановы і больш за 50 аб’ектаў праз творчую майстэрню. Асноўныя працы: комплекс НДІ ЭВМ на вуліцы Максіма Багдановіча (1972—1975); станцыя мэтро «Трактарны завод»; забудова жылых дамоў уздоўж ракі Сьвіслачы (1982-89), праект жылога дома па вул. Валгадонскай, 19; бібліятэка ў цэнтры жылога раёну Чыжоўкі; жылая забудова ўздоўж праспэкту Незалежнасьці (рэалізавана ў 1987—1991) — усе ў Менску; аддзелы «Беларусбанк» у Рэчыцы (2006—2008), Кобрыні (2008—2009); жылы комплекс з убудаванымі адміністрацыйнымі і гандлёвымі памяшканьнямі, гаражом-стаянкай на вуліцы Старажоўскай ў Менску (2007—2009, будаваньне ў 2009—2011).

Найбольш вядомы праект Ладкіна — «Дом Чыжа» ў Менску (афіцыйная назва — «Ля Траецкага», рас. «У Троицкого»), рэалізаваны ў 2009—2013 гадох.

Погляды рэдагаваць

Параноўвае свой «Дом Чыжа» з Эйфэлевай вежай[2]. Пры гэтым сьцьвярджае, што пры рэалізацыі ўсяго праекту (разам з рэканструкцыяй гасьцініцы «Беларусь») «Менск быў бы ня горшым за Ашгабад або Грозны» (рас. «Минск бы был не хуже Ашхабада или Грозного»)[3].

Лічыць, што крытыкі «Дома Чыжа» кіруюцца нацыянальным пытаньнем і належаць да «максымум 11% людзей, якія лічаць сябе нацыяй, а астатніх быдлам» (рас. «максимум 11% людей, которые считают себя нацией, а остальных быдлом»)[4]. Сьцьвярджае, што ў час праектаваньня дома «людзі прапольскага складу зь іншым поглядам на архітэктуру» (рас. «люди пропольского склада с другим взглядом на архитектуру») запрашалі яго на круглы стол, на які ён нібы пагаджаўся, а той не адбыўся[4].

Ацэнкі рэдагаваць

Ладкіна характарызуюць як чалавека, што «ўвойдзе ў гісторыю места і падручнікі архітэктуры як цынічны вандал», які пры будаваньні «Дом Чыжа» кіраваўся не прафэсійнымі меркаваньнямі, а грашыма забудоўніка[2].

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Адным з захадаў палітыкі маскалізацыі было масавае перасяленьне ў Беларусь этнічных расейцаў

Крыніцы рэдагаваць