Але́г Мікала́евіч Гула́к (нар. 1 верасьня 1967, пасёлак Жылічы, Качэрыцкі раён, Магілёўская вобласьць, Беларусь - 16 сьнежня 2022) — беларускі юрыст, грамадзкі дзяяч і праваабаронца. Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту.

Алег Гулак
Род дзейнасьці Праваабарончая
Дата нараджэньня 1 верасьня 1967 (56 гадоў)
Месца нараджэньня пасёлак Жылічы, Качэрыцкі раён, Магілёўская вобласьць, Беларусь
Дата сьмерці 16 сьнежня 2022
Месца сьмерці
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак праваабаронец, юрыст
Бацька Мікалай Сьцяпанавіч Гулак
Маці Яніна Гаўрылаўна
Жонка Наста Гулак
Дзеці Дачка Дамініка
Узнагароды
Сайт belhelcom.org

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся ў беларуска-ўкраінскай сям’і сельскіх настаўнікаў. Скончыў Жыліцкую сярэднюю школу, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «правазнаўства». З 1990 па 1996 гг. працаваў юрысконсультам шэрагу арганізацыяў (сярод іншых — завод «Камэртон», Пінск). З 1996 г. у Беларускім Хэльсынскім камітэце: браў удзел у стварэньні пінскай суполкі, з 1997 г. юрыст, затым выканаўчы дырэктар, з 2007 г. намесьнік старшыні, з 2008 г. старшыня.

Як грамадзкі абаронца ўдзельнічаў у дзясятках судовых справаў, грамадзкіх дзеяньняў па абароне правоў асобаў, якія сталі ахвярамі парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.

Памёр 16 сьнежня 2022 г.

Узнагароды рэдагаваць

2016: Нямецка-француская прэмія ў галіне правоў чалавека й законнасьці(de) міністэрстваў замежных справаў Францыі і Нямеччыны[1][2].

Крыніцы рэдагаваць