Алег Вераціла

беларускі футбаліст

Алег Вераціла (нарадзіўся 10 ліпеня 1988 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Іслач» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Алег Вераціла
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 ліпеня 1988(1988-07-10)[1][2][3] (35 гадоў)
Рост 180 см
Вага 77 кг[4]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Іслач
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2015 Дынама Менск 231 (5)
2016 Падбэскідзе 10 (0)
2016—2017 Менск 28 (1)
2017—2020 Дынама Берасьце 87 (0)
2021 Ліепая 13 (0)
2022 Віцебск 23 (1)
2023—4 Іслач 19 (0)
Зборныя
2005—2006 Беларусь (да 19)[d] 8 (0)
2008—2011 Беларусь (да 21) 29 (1)
2011—2019 Беларусь 20 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 сакавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец ваўкавыскай ДЮСШ, з 2005 году выступаў за менскае «Дынама», пры гэтым з 2007 году знаходзіўся ў асноўным складзе. У клюбе гуляў на пазыцыі правага абаронцы. Доўгі час быў трывалым гульцом першай адзінаццаткі, а ў сэзоне 2013 году стаў капітанам каманды. Але пазьней, пры галоўным трэнэры Робэрту Маасканту, капітанства перайшло да Дзьмітра Молаша.

Сэзон 2014 году распачынаў правым абаронцам, але пазьней на гэтае пазыцыі стаў часам гуляць Сяргей Карповіч, таму Вераціла быў пераведзены на левы флянг. У сэзоне 2015 году вярнуўся на правы флянг, у другой палове сэзону, пасьля зьяўленьня ў камандзе Рамана Бегунова, зноў стаў часам зьяўляцца зьлева. У сьнежні 2015 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Дынама»[5].

З студзеня 2016 году падтрымліваў форму ў складзе «Менску», шукаючы варыянты працягу кар’еры. У лютым 2016 году падпісаў кантракт з польскім клюбам «Падбэскідзе» да ліпеня 2016 году[6]. Паводле вынікаў сэзону 2015—2016 гадоў польскі клюб страціў месца ў Экстраклясы, і Алег пакінуў клуб. У жніўні 2016 году перайшоў у клюб «Менск»[7], дзе замацаваўся ў якасьці асноўнага правага абаронцы.

У пачатку 2017 году не трэнаваўся зь «Менскам», шукаючы магчымасьць перайсьці ў іншы клюб, аднак у лютым склаў новую дамову зь «мяшчанамі»[8]. У першай палове 2017 году заставаўся асноўным правым абаронцам менчукоў. У чэрвені 2017 году стала вядома аб пераходзе Верацілы ў берасьцейскае «Дынама», да якога ён далучыўся па заканчэньні першай паловы чэмпіянату[9]. У складзе берасьцейскай каманды стаў асноўным гульцом, выступаючы на пазыцыі левага або правага абаронцы, таксама гуляў у якасьці правага паўабаронцы. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з «Дынама» на сэзон 2020 году[10]. У сэзоне 2020 году быў капітанам берасьцейскае каманды.

У студзені 2021 году папоўніў склад латвійскага клюбу «Ліепая»[11]. Пакінуў клюб па заканчэньні кантракту ў сьнежні 2021 году[12]. У студзені 2022 году стаў гульцом «Віцебску»[13], дзе замаваўся ў стартавым складзе. Паводле вынікаў сэзону 2022 году «Віцебск» выбыў у Першую лігу, і абаронца пакінуў клюб[14]. У чэрвені 2023 году падпісаў кантракт зь «Іслаччу» да канца сэзону[15]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[16].

Міжнародная рэдагаваць

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. 12 кастрычніка 2010 году ў матчы плэй-оф за права гуляць на моладзевым чэмпіянаце Эўропы ў Даніі ўжо ў дадатковы час улучыў вырашальны гол у браму італьянскай зборнай, тым самым прасунуўшы сваю зборную на гэты турнір. Дэбютаваў у зборнай 7 кастрычніка 2011 году ў адборачным матчы да чэмпіянту Эўропы 2012 году супраць зборнай Румыніі. З 2014 году перастаў выклікацца, аднак у сакавіку 2018 году зноў трапіў у нацыянальную каманду.

Дасягненьні рэдагаваць

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2015 Найвышэйшая ліга 21 0
Менск 2016 Найвышэйшая ліга 13 1
2017 Найвышэйшая ліга 15 0
Дынама Берасьце 13 0
2018 Найвышэйшая ліга 25 0

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Oleg Veretilo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Aleh Veratsila // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в Oleg Veretilo // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/oleg_veretilo/
  5. ^ Някша, Веретило и Едигарян покинули минское "Динамо"
  6. ^ «Подбескидзе» объявило о подписании контракта с Олегом Веретило (рас.)
  7. ^ «Минск» заключил контракт с Олегом Веретило (рас.)
  8. ^ Олег Веретило подписал новый контракт с «Минском»
  9. ^ Веретило вновь стал динамовцем
  10. ^ Веретило и Быков на сезон продлили контракты с брестским "Динамо"
  11. ^ Веретило представлен в качестве игрока "Лиепаи"
  12. ^ Квартет белорусов покинул "Лиепаю"
  13. ^ Олег Веретило - игрок "Витебска"
  14. ^ Вот как зимуют все три неудачника элиты — "Арсенал", "Витебск" и "Днепр" (рас.) Праверана 2023-04-01 г.
  15. ^ Олег Веретило подписал контракт с "Ислочью" (рас.) Праверана 2023-06-05 г.
  16. ^ "Ислочь" объявила о продлении контрактов с тремя футболистами (рас.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць