Ала Канапелька

беларуская паэтка, перакладніца

А́ла Канапе́лька (14 лютага 1960, Небытаў, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьцьБеларуская ССР24 жніўня 2015, Менск, Рэспубліка Беларусь) — беларуская паэтка й перакладніца.

Ала Канапелька
Ала Іванаўна Канапелька
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 14 лютага 1960
Небытаў, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Памерла 24 жніўня 2015 (55 гадоў)
Менск, Рэспубліка Беларусь
Пахаваная
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, перакладніца
Кірунак паэзія, пераклад
Мова беларуская

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. У 1978 годзе скончыла Лоеўскую пэдагагічную вучэльню і паступіла на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту[1]. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту (1983) працавала мэтадыстам, з 1988 году — загаднікам сэктару мэтадычнай працы Дома літаратара СП БССР. З 1990 году — загаднік арганізацыйна-прапагандысцкага аддзелу Беларускага фонду культуры. Працавала намесьнікам галоўнага рэдактара ў часопісе «Вестник Беларусбанка».

Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1985 году.

У рэспубліканскім друку выступіла ў 1977 годзе (часопіс «Маладосьць»). Аўтар зборнікаў вершаў «Цьвет алешыны» (1985) і «Летазьлічэньне» (1999).

Перакладала творы ўкраінскіх, курдзкіх, малдаўскіх, баўгарскіх паэтаў.

Памерла ў Менску 24 жніўня 2015 году. Пахавана на гарадскіх могілках у Смалявічах[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ 1. Раіса Баравікова пра Алу Канапельку: Пайшла ад нас сумленная паэтка. Радыё Свабода 24.08.2015
  2. ^ 2. Памерла Ала Канапелька. У Мінску развіталіся з пісьменніцай. Саюз Беларускіх пісьменнікаў

Літаратура рэдагаваць