«Аланхо́» (па-якуцку: Олоҥхо) — якуцкі гераічны эпас, адзін з найбольш старажытных эпасаў цюрскіх народаў.

Сучасная пастаноўка сцэны з «Аланхо»

Эпас складаецца з многіх сказаньняў, блізкіх паводле сюжэту, вобразаў і стылю, памерам 10—15 тысячаў вершаваных радкоў. На працягу стагодзьдзяў сфармавалася асаблівая клясычная традыцыя вуснай перадачы зьместу. Прамовы герояў сьпяваюцца, а астатні сюжэт — прамаўляецца. Частка тэксту — рытмізаваная проза і кароткія празаічныя ўстаўкі. Словы пэрсанажаў сьпяваюцца, астатні тэкст выконваецца рэчытатывам, часта без інструмэнтальнага суправаджэньня.

«Аланхо» адлюстроўваюць рысы патрыярхальна-радавога ладу, міжродавыя і міжпляменныя адносіны якутаў. Паколькі ў кожнага племені і буйнога роду якутаў меліся свае казачнікі і сьпевакі, якія спэцыялізаваліся на перадачы «Аланхо», то ў нашы дні існуе шмат варыянтаў гэтага твору, якія захоўваюць адзіную сюжэтную лінію, але істотна адрозьніваюцца паміж сабою. «Аланхо» апавядае пра подзьвігі асілкаў боотур і часткова прысьвечаны гістарычнаму часу да перасяленьня якутаў на тэрыторыю Якуціі.

У аснове сюжэтаў — барацьба асілкаў з племені айыы аймага са злымі аднарукімі ці аднаногімі пачварамі, абарона справядлівасьці і мірнага жыцьця. У «Аланхо» паяднаны фантастыка і гіпэрбалізацыя ў паказе асілкаў, рэалістычнае апісаньні побыту, шматлікія міты старажытнага паходжаньня.

У 2008 годзе ЮНЭСКО ўнесла «Аланхо» ў сьпіс нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць