Акіянія

геаграфічная вобласьць, якая ўключае астравы Мэлянэзіі, Мікранэзіі і Палінэзіі

Акія́нія — агульная назва выспаў Ціхага акіяна, якія разам з Аўстраліяй ствараюць частку сьвету, якая называецца Аўстралія і Акіянія.

Знаходжаньне Акіяніі ў сьвеце

Знаходжаньне рэдагаваць

Плошча паверхні Акіяніі складае 1,25 млн км². У заходняй частцы знаходзяцца кантынэнтальныя астравы, у астатніх частках у асноўным вульканічныя і каралавыя астравы. Актыўныя вульканы Руапэху, Раторуа і іншыя, таксама шмат гейзэраў і гарачых крыніцаў. На некаторых архіпэлягах, якія суседнічаюць з акіянічнымі разломамі, часта здараюцца землятрусы. Над Каралінскімі выспамі і паўднёвай Палінэзіяй утвараюцца трапічныя цыклёны. Большасьць выспаў пакрыта вечназялёнымі трапічнымілясамі, а каралавыя астравы зарасьцямі какосавых пальмаў.

Найбуйнейшыя астравы Акіяніі: Новая Гвінэя, Паўднёвая выспа (Новая Зэляндыя), Паўночная выспа (Новая Зэляндыя), Новая Брытанія, Новая Ірляндыя, Новая Каледонія і г. д.

Насельніцтва рэдагаваць

Акіянію засяляюць каля 12,3 млн чалавек (1993), што складае 0,2% сусьветнага насельніцтва. Але заселены астравы нераўнамерна: ад больш чым 250 жыхароў на км² (Тонга (500 чал/км²), Науру (476), Маршалавы астравы (287), Гуам (257), Амэрыканскае Самоа (251)) да менш чым 10 жыхароў на км²: Папуа-Новая Гвінэя (8). Вялікая колькасьць маленькіх выспаў незаселена. Карэнныя жыхары: папуасы (каля 3,1 млн чал.), меланэзійцы (каля 1 млн чал.), палінэзійцы (каля 870 тысячаў чал.), мікранэзійцы (каля 180 тыс. чал.)

Гаспадарка рэдагаваць

На выспах Акіяніі вырошчваюць: какосавыя пальмы, цукровы трысьнёг, бананы, ананасы, хлебнае дрэва і ў нязначнай колькасьці каву, какаву, каўчук. Насельніцтва таксама займаецца лоўляй рыбы і чарапах. З карысных выкапняў здабываюць кобальт, нікель (Новая Каледонія), медзь, золата (Боўганвіл), фасфаты (Наўру) і гуана. Выспы Акіяніі граюць значную ролю ў марской і лётнай навігацыі. Найвялікшыя марскія порты: Оклэнд, Вэлінгтон, Літлтон, Нумеа, Сува, Ганалулу, Пага Пага, Рагатонга, Папііці, Маданг, Порт Морсьбі, Порт Віла; найвялікшыя аэрапорты: Ганалулу, Ніндзі, Оклэнд, Вэлінгтон, Крыстчарч, Пага Пага, Папііці, Нумеа. Усё большую частку мясцовай гаспадаркі займае турыстычны бізнэс, які наібольш разьвіты на Гаваях і ў Новай Зэляндыі.

Гісторыя рэдагаваць

У XVI стагодзьдзі большая частка выспаў Акіяніі належала Гішпаніі і Партугаліі. У XVII стагодзьдзі ў рэгіён праніклі галяндцы, французы і ангельцы, а ў XIX стагодзьдзі немцы і амэрыканцы. У канцы XIX стагодзьдзя ўсе астравы Акіяніі былі калянізаваныя эўрапейскімі краінамі і Злучанымі Штатамі. У 1907 годзе атрымала незалежнасьць першая краіна Акіяніі — Новая Зэляндыя (да гэтага часу брытанскі дамініён). Падчас Першай сусьветнай вайны нямецкія астравы былі заняты Аўстраліяй, Новай Зэляндыяй і Японіяй, у 1919 годзе афіцыйна яны сталі тэрыторыямі, кіраванымі Лігай Нацыяў. Падчас Другой сусьветнай вайны тэрыторыя Акіяніі зьяўлялася арэнай баявых дзеяньняў паміж амэрыканскім і японскім войскамі. Пасьля капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе яе тэрыторыя, падлеглая ААН, трапіла пад кіраваньне ЗША. У пасьляваенны час большасьць залежных тэрыторыяў атрымала незалежнасьць: Заходняе Самоа (1962), Науру (1968), Тонга і Фіджы (1970), Папуа-Новая Гвінэя (1975), Саламонавы астравы і Тувалу (1978), Кірыбаці (1979), Фэдэрацыя Мікранэзіі і Маршалавы астравы(1994). Іншыя тэрыторыі (Ніуе, Выспы Кука, Паўночныя Марыяны, Гуам) маюць шырокую аўтаномію.

Краіны Акіяніі рэдагаваць

У Акіяніі на дадзены момант цалкам знаходзіцца 16 краін (дьзве зь якіх зьяўляюцца транскантынэнтальнымі) і 12 залежных тэрыторыяў.

Частка Герб Краіна Плошча (км²) Насельніцтва Сталіца
Аўстралазія     Аўстралія [a] 7692024 25980632 Канбэра
    Новая Зэляндыя [b] 270467 5136068 Вэлінгтан
    Норфалк (залежная тэрыторыя Аўстраліі) 36 1734 Кінгстан
Меланэзія     Вануату 12189 301295 Порт Віла
    Інданэзія Т 1904569 272248500 Джакарта
    Новая Каледонія (залежная тэрыторыя Францыі) 18575 273674 Нумэа
    Папуа-Новая Гвінэя 462840 9122994 Порт Морсьбі
    Саламонавы астравы 28896 728041 Ханіяра
    Фіджы 18272 898402 Сува
Мікранэзія     Гуам (залежная тэрыторыя ЗША) 549 153836 Хагатна
    Кірыбаці 811 120740 Паўднёвая Тарава
    Маршалавы астравы 181 54516 Маджура
    Науру 21 11832 Ярэн
  Палаў 459 17957 Мэлекеок
    Паўночныя Марыяны (залежная тэрыторыя ЗША) 464 47329 Саіпан
    Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі 702 105754 Палікір
Палінэзія     Амэрыканскае Самоа (залежная тэрыторыя ЗША) 199 49710 Пага-Пага
    Астравы Кука (залежная тэрыторыя Новай Зэляндыі) 236 15342 Аваруа
    Астравы Піткейрна (залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі) 47 40 Адамзтаўн
    Астравы Ўоліс і Футуна (залежная тэрыторыя Францыі) 142 11369 Мата-Уту
    Востраў Пасхі (залежная тэрыторыя Чылі) 163 7750 Ханга Роа
    Злучаныя Штаты Амэрыкі Т [c] 10931 1455271 Ганалулу
    Ніуе (залежная тэрыторыя Новай Зэляндыі) 260 1549 Алофі
    Самоа 2842 199853 Апія
    Такелаў (залежная тэрыторыя Новай Зэляндыі) 12 1501
    Тонга 747 99532 Нукуалофа
    Тувалу 26 10679 Фунафуці
    Француская Палінэзія (залежная тэрыторыя Францыі) 4167 279890 Папээтэ

Т — транскантынэнтальная краіна.

Эканоміка рэдагаваць

Большасьць краінаў Акіяніі мае вельмі слабую эканоміку, што зьвязана зь некалькімі прычынамі: абмежаванасьцю прыродных багацьцяў, аддаленасьцю ад сусьветных рынкаў збыту прадукцыі, дэфіцытам высокакваліфікаваных спэцыялістаў. Многія дзяржавы залежаць ад фінансавай дапамогі іншых краінаў.

Аснову эканомікі большасьці краінаў Акіяніі складае сельская гаспадарка (вытворчасьць копры і пальмавага масла) і рыбалоўства. Сярод найбольш важных сельскагаспадарчых культураў выдзяляюцца какосавая пальма, бананы, хлебнае дрэва. Валодаючы агромністымі выключнымі эканамічнымі зонамі і ня маючы буйнога рыбалавецкага флёту, урады краінаў Акіяніі выдаюць ліцэнзіі на права лову рыбы судам іншых дзяржаваў (у асноўным Японіі, Тайваня, ЗША), што значна папаўняе дзяржаўны бюджэт. Горназдабывальная прамысловасьць найбольш разьвітая ў Папуа — Новай Гвінэі, Науру, Новай Каледоніі, Новай Зэляндыі.

Значная частка насельніцтва занятая ў дзяржаўным сэктары. У апошні час праводзіцца мера па разьвіцьці турыстычнага сэктара эканомікі.

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Без уліку заморскіх тэрыторый — гэтыя аўтаноміі паказаны асобна.
  2. ^ Без уліку заморскіх тэрыторый — гэтыя аўтаноміі паказаны асобна.
  3. ^ Штат Гаваі знаходзіцца ў водах Акіяніі. У ячэйках плошчы і насельніцтва дадзены лічбы менавіта самога штату.

Літаратура рэдагаваць

  • Белоусова Л. С., Денисова Л. В. Редкие растения мира. М.: Лесная промышленность, 1983. // Редкие растения. Океания. [1]
  • Вольневич, Януш. Черный архипелаг. М.: Наука, 1981. [2]
  • Малаховский К. В.. Остров райских птиц. История Папуа Новой Гвинеи. М.: Наўка, 1976. [3]
  • Путилов Б. Н. Песни Южных морей. М.: Наука, 1978. [4]
  • Стингл М. Последний рай. — Москва: Правда, 1985. [5]
  • Стингл М. По незнакомой Микронезии. — Москва: Правда, 1985. [6]
  • Стингл М. Чёрные острова. — Москва: Правда, 1985. [7]
  • Стингл М. Очарованные Гавайи. — Москва: Правда, 1985. [8]
  • Те Ранги Хироа. Мореплаватели солнечного восхода. [9] англ. версия (оригинал)
  • Всемирная история. Энциклопедия. Том 5. Глава XIV. Народы Австралии и Океании к началу европейской колонизации / Издательство социально-экономической литературы, М.: 1958. [10]
  • Образ Н. Н. Миклухо-Маклая в мифологии папуасов Новой Гвинеи // Сборник «Смыслы мифа: мифология в истории и культуре» (в соавторстве с Бутиновым Н. А.). — Серия «Мыслители». Выпуск № 8 — СПб.: Издательство Санкт-Петербургское философское общество, 2001. — С. 300.
  • Игнатьев Г. М. Тропические острова Тихого океана. М., «Мысль», 1979. 270 с.